Ежа1111

І бровар «Талер», які раней варыў піва ў гонар расійскіх спартоўцаў, прысвяціў новы гатунак 100-годдзю БНР

Яшчэ адзін невялікі мінскі бровар вырашыў адзначыць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Да 25 Сакавіка «Талер» зварыў піва «1918».

Піва выканаана ў стылі Hazy IPA з выкарыстаннем усяго толькі аднаго хмелю. IPA — характаразуецца вялікай горыччу і моцным водарам, усё гэта дабіваецца за кошт хмелю. У звычайным лагерах, якія ў большасці прадаюцца ў крамах, утрыманне хмелю нашмат меншае. Hazy — азначае «мутны», гэтаму стылю ўласцівая вялікая сакавітасць.

«Калектыў бровару «Талер» віншуе ўсіх з важнай датай у нашай гісторыі — стагоддзем абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі! Так ужо склалася, што паўнавартасна нашую незалежнасць тады прызнала няшмат краін, адна з іх — Фінляндыя. Таму мы вырашылі сімвалічна падзякаваць фінам, зварыўшы мутны Hazy Single Hop IPA «1918» з жытам, аўсом і адным гатункам хмелю Pekko, які названы ў гонар фінскага бога земляробства і піваварства», — піша ў сваіх сацсетках «Талер».

Гэты бровар прыцягнуў да сябе ўвагу летась, калі прысвяціў піва расійскім спартоўцам, якіх не дапусцілі да выступлення на Алімпіядзе-2018. На этыкетцы было напісана «Расія, наперад». Раней гэты півавары рабілі піва ў гонар Ксеніі Сабчак, Дональда Трампа, Вольгі Бузавай.

Раней піва да 100-годдзя БНР зварыў бровар Blood Brothers Brewery. А яшчэ летась навінку да гэтай самай падзеі выпусціла «Лідскае піва».

Каментары11

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →