Бар ў Тэль-Авіве ўвёў зніжку 25% на напоі жанчынам падчас іх менструацыі. Такую ініцыятыву уладальніцы ўстановы ўвасобілі з мэтай прадэманстраваць паразуменне. Пра гэта паведамляе ВВС.
«Акцыя пад назвай «крывавая гадзіна» — гэта прызнанне таго, што жанчыны заслугоўваюць больш уважлівага стаўлення», — кажуць аўтары ідэі. Яны спадзяюцца, што менструацыя як з'ява будзе больш адкрыта абмяркоўвацца, у тым ліку і з боку мужчын.
Зніжку жанчынам будуць прадастаўляць на аснове даверу — ім дастаткова будзе паведаміць пра тое, што ў іх месячныя. Уладальнікі бара пад назвай Anna Loulou заявілі, што паколькі жанчыны маюць менструацыю каля 25% часу свайго жыцця, то яны заслугоўваюць зніжку.
«Уся ідэя ў тым, каб нехта атрымаў зніжку, увагу і любоў. І яму сказалі: мы разумеем вас, мы ўсведамляем вашу асаблівую сітуацыю і мы хочам зрабіць вам лепш», — сказала адна з заснавальнікаў установы Моран Барыр.
Каментары