Зорка серыяла «Картачны домік» і «Прыгажосць па-амерыканску» зрабіў камінг-аўт.
Амерыканскі акцёр Кевін Спэйсі абвясціў пра сваю гомасэксуальнасць. Пра гэта ён напісаў у твітары.
«Блізкія мне людзі ведаюць, што цягам усяго жыцця ў мяне былі адносіны як з мужчынамі, так і з жанчынамі. Я любіў мужчын і ў мяне былі рамантычныя сустрэчы з імі, і цяпер я выбіраю працягваць жыць як адкрыты гей», — напісаў акцёр.
Пры гэтым раней у СМІ з'явіліся паведамленні, што акцёр з серыяла Star Trek Энтані Рэп абвінаваціў Спэйсі ў сэксуальных дамаганнях.
«Я глыбока паважаю і захапляюся Энтані Рэпам як акцёрам. Я больш чым шакаваны гэтай гісторыяй. Я шчыра не памятаю гэтай сустрэчы, яна павінна была быць каля 30 гадоў таму», - напісаў акцёр, выбачыўшыся за свае паводзіны.
Спэйсі адзначыў, што менавіта гэтая гісторыя прымусіла яго адкрыта абвясціць аб сваёй гомасэксуальнасці.
***
Каментары