41% рэспандэнтаў лічаць, што Расія павінна падтрымліваць самаабвешчаныя г.зв. Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі ў канфлікце на Данбасе, паказала апытанне Лявада-цэнтра, праведзенае ў верасні.
6% апытаных мяркуюць, што Расія павінна падтрымліваць у канфлікце Украіну і кіеўскі ўрад. Яшчэ 37% лічаць, што Масква нікога не павінна падтрымліваць. У такім фармаце Левада-цэнтр задае пытанне ўпершыню, сказала РБК прэс-сакратар цэнтра Карына Піпія.
Тэма юрыдычнага статусу ДНР і ЛНР замоўчваецца ў расійскіх СМІ, яны не прапаноўваюць аўдыторыі адназначнае меркаванне на гэты конт, заявіў РБК сацыёлаг Левада-цэнтра Сцяпан Ганчароў. «Але ўсё-ткі 41% падтрымкі ДНР і ЛНР даволі шмат, хоць да ідэі далучыць Данбас расіяне ўжо астылі. Цікавасць да ўкраінскай тэмы цяпер значна меншая, чым у 2014—2015 гадах», — разважае эксперт.
Каментары