Ініцыятыва МУС: За паўторнае перавышэнне хуткасці перастануць адбіраць правы
У Палату прадстаўнікоў унесены праект зменаў у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях. Некаторыя са зменаў датычацца кіроўцаў.
Кіроўца перавысіў хуткасць
Было:
- За паўторнае перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/г у кіроўцы маглі адабраць правы на 1 год альбо аштрафаваць на 5-15 базавых велічыняў.
Стане:
- За паўторнае перавышэнне хуткасці дадатковага пакарання не будзе.
Было:
- За перавышэнне хуткасці больш чым на 30 км/г штраф ад 3 да 10 базавых.
Стане:
- За перавышэнне хуткасці на 30-40 км/г штраф ад 3 да 10 базавых велічыняў.
- За перавышэнне хуткасці больш чым на 40 км/г штраф ад 7 да 15 базавых.
Кіроўца забыўся пасведчанне дома
Было:
- Папярэджанне альбо штраф да 2 базавых.
Стане:
- Ніякага пакарання
Кіроўца едзе без страхоўкі
Было:
- штраф — 5 базавых, а ў выпадку аварыі — 10 базавых
Стане:
- штраф — 3-5 базавых, а ў выпадку аварыі — 5-10 базавых
Кіроўца, пазбаўлены правоў, парушыў правілы (праехаў на чырвонае святло, няправільна манеўраваў, размаўляў па мабільніку і гэтак далей)
Было:
- Проста штраф за парушэнне, без дадатковага пакарання.
Стане:
- Штраф ад 5 да 20 базавых з пазбаўленнем правоў на 2 гады альбо без пазбаўлення.
Каментары