У выходныя чакаецца аслабленне маразоў. Будзе сырое і спакойнае надвор'е. Яго ўмовы на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы.
Пра гэта tut.by распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.
У суботу, 17 снежня, будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах снег, мокры снег. У асобных раёнах слабыя туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу -1 — -7°С, днём -3 — + 2°С.
У Мінску таксама чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу снег, мокры снег. Днём магчымы невялікі снег. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу -1 — -3°С, днём каля 0°C.
У нядзелю, 18 снежня, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. У асобных раёнах краіны слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу -1 — -8°С, максімальная днём -3 — + 2°С.
У Мінску будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег, мокры снег. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу -3 — -5°С, днём 0 — -2°С.
У панядзелак, 19 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, па захадзе з дажджом). У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 — -6°С, днём -3 — + 2°С.
Да сярэдзіны тыдня зноў чакаецца паступовае паніжэнне тэмпературы.
Каментары