Міністр спорту Расіі Віталь Мутко паведаміў, што па стане на 29 ліпеня колькасць алімпійскай зборнай дасягнула 272 чалавек.
Ён удакладніў, што гэтая лічба не канчатковая, і ёсць тэндэнцыя да павелічэння, паколькі некаторыя рашэнні па допуску будуць прымацца 30 ліпеня.
Іншыя лічбы прыведзеныя ў дакладзе калегіі Міністэрства спорту, паведамляе агенцтва ТАСС. Па звестках ведамства, удзел у Алімпіядзе прымуць 286 расіянаў.
Мутко адзначыў, што расійскія спартсмены будуць спаборнічаць у 30 відах, з якіх у 19-20 змогуць змагацца за высокія месцы.
Каментары