Свет1010

Мэра Рыгі аштрафавалі за рускую мову ў сацсетках

Цэнтр дзяржаўнай мовы ў Латвіі прыняў рашэнне аштрафаваць мэра Рыгі Ніла Ушакова за тое, што Рыжская дума камунікуе ў сацыяльных сетках (Facebook, Twitter і Instragram) на рускай мове, паведамляе Delfi.

facebook.com

«Прычым пра штраф я пачуў не ад самага Цэнтра дзяржмовы, а ўжо ад журналістаў», — напісаў у фэйсбуку Ушакоў.

«Натуральна, гэтае супрацьпраўнае рашэнне будзе аспрэчанае. Рыжская дума працягне, як і раней, камунікаваць са сваімі жыхарамі ў цяперашнім рэжыме, гэта значыць, па меншай меры, на трох мовах — латышскай, рускай, англійскай», — заявіў Ушакоў.

9 мая 2015 года Ушакоў выступіў з прамовай, прымеркаванай да Дня Перамогі, на рускай мове. У СМІ ён патлумачыў гэтае рашэнне тым, што хацеў падтрымаць рускамоўнае насельніцтва, меркаванне якога часта ігнаруецца афіцыйнымі ўладамі, піша ВВС.

Прамова Ушакова тады прыцягнула да яго ўвагу Цэнтра дзяржаўнай мовы. Аднак Ушакоў патлумачыў, што мерапрыемства было арганізавана грамадскай арганізацыяй. Такім чынам, мэр сваім выступам на рускай мове не парушыў заканадаўства краіны.

Ушакоў займае пасаду мэра Рыгі з 2009 года. Ён свабодна гаворыць на рускай, латышскай і англійскай мовах.

Нагадаем, у першай палове 2016 года за невыкананне закона аб дзяржаўнай мове да адміністрацыйнай адказнасці у Латвіі прыцягнутыя 180 чалавек.

Каментары10

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →