Курс расійскага рубля зноў аслабеў у адносінах да даляра пасля кароткага ўмацавання на адкрыцці таргоў у пятніцу. Даляр падняўся вышэй за 67 рублёў, еўра дасягнуў 75,6 рубля.
Раніцай у пятніцу даляр упершыню з 14 жніўня апусціўся ніжэй за 65 рублёў.
Кошт бараля нафты маркі Brent на лонданскай біржы ICE таксама трохі апусціўся ў параўнанні з ранішнімі паказчыкамі, і ўсталяваўся на адзнацы ў 47,7 даляра.
Раней у пятніцу цана на нафту Brent дасягнула адзнакі ў 48 даляраў за бараль. Кошт бараля нафты маркі WTI падняўся да 43 даляраў.
Каментары