Навука і тэхналогіі

Астраномы знайшлі зашмат «зорных пустэльняў»

Толькі 1% масы такіх звышцёмных галактык бачны. Як яны існуюць — загадка.

Злева направа: звычайная галактыка (Андрамеда), карлікавая галактыка і «зорная пустэльня». Выява: B. Schoening, V. Harvey/REU program/NOAO/AURA/NSF, P. van Dokkum/Hubble Space Telescope

Група навукоўцаў з Дзяржаўнага універсітэта Нью-Ёрка (ЗША) і Нацыянальнай астранамічнай абсерваторыі Японіі знайшла 854 звышцёмных галактыкі і яшчэ некалькі соцень кандыдатаў у такія, распавядае Phys.org са спасылкай на прэпрынт работы, што мае быць апублікаванай у Astrophysical Journal Letters.

Не так даўно было знойдзена 47 «звышцёмных» галактык — па памерах у сотню раз большых за нармальныя галактыкі аналагічнай масы. Іх існаванне не ўпісваецца ў сучасныя тэорыі. З адкрыццём яшчэ тысячы такіх жа галактык загадак стала толькі больш.

У 2014 годзе група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Пітара ван Докума з дапамогай тэлескопа DTA знайшла амаль паўсотні незвычайных галактык у скопішчы Валасоў Веронікі (яно ж скопішча Кома).

Гэтыя галактыкі маюць столькі ж зорак, колькі маюць звычайныя карлікавыя галактыкі, але іх плошча ў сотню раз большая. Адпаведна, свяцімасць «зорных пустэльняў» у сотню раз меншая за такую ў звычайных эліптычных галактык блізкіх памераў. Як такія галактыкі маглі ўтварыцца, а тым больш захавацца, сучасныя тэорыі не могуць растлумачыць.

З дапамогай тэлескопа «Субару», што мае больш высокае за DTA разрозненне, японска-амерыканская група знайшла значна больш звышцёмных галактык. Да таго ж выявілася, што звышцёмныя галактыкі ўтрымліваюць старыя зорныя папуляцыі і маюць прасторавую структуру, падобную да больш яскравых галактык свайго скопішча. Гэта значыць, што такія ўтварэнні маюць быць даволі трывалымі.

У «зорных пустэльнях» толькі 1% масы прыходзіцца на бачную масу, як паказалі назіранні. Астатняе, меркавана, цёмная матэрыя. Але такая канцэнтрацыя цёмнай матэрыі нетыповая для Сусвету — звычайна цёмнай масы толькі ў пяць раз больш за бачную масу.

Нейкім чынам звышцёмныя галактыкі згубілі газ, патрэбны для ўтварэння новых зорак падчас невядомага працэсу мільярды год таму. Праз іх колькасць у скопішчы можна меркаваць, што працэс не быў выпадковым і што асяроддзе скопішча выканала значную ролю ў той страце газу. На працэс маглі паўплываць суседнія галактыкі альбо выбухі звышновых.

Далейшыя даследаванні «зорных пустэльняў» і цёмнай масы ў вядомых галактыках могуць радыкальна змяніць сённяшнія ўяўленні пра працэс утварэння галактык. Але такія даследаванні складаныя праз нізкую яскравасць звышцёмных галактык. Навукоўцы спадзяюцца атрымаць больш інфармацыі праз Трыццаціметровы тэлескоп (TMT), што сёння будуецца на Гаваях і мае быць запушчаны каля 2024 года.

Каментары

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі4

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады1

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →