З барацьбы за прэмію «Оскар» Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў у катэгорыі «Найлепшая песня да фільма» выключаная песня «Alone yet not alone».
Стала вядома, што яе аўтар кампазітар Брус Бротан парушыў правілы сумленнай канкурэнцыі. Бротан — былы кіраўнік выканаўчага камітэта «Оскара» і дзеючы яго сябра.
Незадоўга да галасавання за намінантаў на кінаўзнагароду ён рассылаў калегам па камітэту лісты з напамінам пра тое, што таксама прэтэндуе на намінацыю.
Цяпер за гэта выкарыстанне службовага становішча яго песня «Alone yet not alone» з аднайменнага фільма не будзе ўдзельнічаць у оскаровской «гонцы».
Лаўрэатаў «Оскара- 2014» назавуць на ўрачыстай цырымоніі, якая пройдзе ў Dolby Theatre Лос-Анджэлеса 2 сакавіка.
Каментары