Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прызначыў новага міністра абароны краіны. Ім стаў малавядомы генерал Чэн Чон Нам.
Дакладны ўзрост генерала невядомы. Раней паведамлялася, што ён займаў пасаду камандуючага Першым корпусам паўночнакарэйскай арміі.
Паводле паведамлення ЦТАК, Чэн Чон Нам змяніў на міністэрскай пасадзе генерала Кім Кек Сіка, чыё імя звязваюць з абстрэлам паўднёвакарэйскай памежнай выспы ў Жоўтым моры ў 2010 г.
Эксперты адзначалі, што Кім Чэн Ын, які прыйшоў да ўлады ў 2011 годзе, знаходзіцца пад сур'ёзным уплывам з боку генералітэту старэйшага пакалення. Такім чынам, змена міністра абароны можа сведчыць пра яго жаданне ўмацаваць сваё лідарства ў краіне.
Каментары