Комментарии к статье

За претензиями Трампа на Панаму, Канаду и Гренландию может скрываться тонкий переговорный расчет

  • Так
    09.01.2025
    Рады, што рэдакцыя напісала гэта, пра што ўжо раней пісалі эксперты і аглядальнікі амерыканскай палітыкі.

    Шкада толькі, што ўжо не выправіць мазгоў шматлікіх чытачоў прамытых папярэднімі клікбэйтнымі эмацыйнымі загалоўкамі і артыкуламі.
  • апошні інспэктар
    09.01.2025
    Так, ну вядома, чытачы Нашай Нівы такія прамытыя, што ўся надзея на рэспубліканскае WSJ і такіх асьветнікаў як пан Так. бяз вас нам ніколі не разабрацца, што добра для Эўропы і Беларусі а што добра для Пуціна.
  • Ян Норман
    09.01.2025
    Так, Цяпер ужо усім нармальным людзям добра зразумела "тактыка хвалі",якую ужывае Трамп:накат-адкат,накат-адкат,і праз гэта выгрызаююцца метры-сантыметры з берагоў геапалітычных выгад і карысьці для нацыянальнай бяспекі ЗША.І толькі на сайце Натэла-97 працягваецца скавытаньне і енкі гіенаў сорасаўскіх клавіятур на тэму "всё пропало" і "нас ждёт геополітіческій віхрь".Так панове,"віхрь" будзе і гэты віхар павінен да муроў разбурыць хімеру "многополярного міра" якую упарта прасоўваюць сацыял-рэвалюцыянеры сучаснасьці на карысць сусветнага панаваньня Кітая.Іншага выйсьця няма,інакш-бездань.
  • Так
    10.01.2025
    Так, пад гэтым і іншымі артыкуламі доказы таго, аб чым гаворка ў другім сказе.
  • Так
    09.01.2025
    апошні інспэктар, іроніяй і сарказмам абмінаць наяўнасць аналізаў амерыканістаў, у тым ліку палітолагаў, якія займаюцца ЗША. Так запішам.
  • .
    09.01.2025
    Тактыка Накат-Пахмелле-Адкат.
  • Карціна маслам!
    09.01.2025
    Ян Норман, пакуль што паспяхова выгрызаецца аўтарытэт ЗША. Яшчэ і пасаду не заняў, а ўжо так нашкодзіў: ужо сёння чарговай заявай прэзідэнта ЗША можна падцерціся. Такое ўражане, што кадр плыве на добрым падпітку.
    Балбатлівы накат, скандальныя заявы, хлусня - папярэднія спробы схаваць сваю некампетэнтнасць і спадабацца малаадукаваным маргіналам.
  • alex
    10.01.2025
    Ян Норман,
    ты что то путаешь видимо."натэла 97" так яро пропагандирует трампа.что я даже не вижу у нее конкурентов в этом не пыльном деле.
    видать очень хочет полного поглощения Беларуси и очень сильно ждет "своих мальчиков" в польше,встретить их с цветочками.
    не знаю что тебе мерещится.но "наехать" на трампа там не могу при всем желании.под цензуру уходит почти все.
  • Доктар Жывойлі
    09.01.2025
    ., І жудаснае пахмельле цяпер менавіта у абама-байднішчукоў.Такое,што пад кропельніцамі ляжаць амаль без пульсу.
  • Барыс Н.
    09.01.2025
    Трамп? Ён ляснуты, Дональд Трамп.
  • .
    09.01.2025
    Ізноў, ніхто не спрачаецца, што за заявамі - інтарэсы ЗША (або ЗША у разуменні Трампа).
    Пытанне ў тым, такі "перамоўны манеўр" павышае ўзровень міжнароднай палітыкі або паніжае?

    Ужо як з Лукашэнкай або Пазняком. Адзін плявузгае, пасля дарадцы і аналітыкі пачынаюць тлумачыць, а што наш лідар жадаў сказаць "насамрэч", якія "сігналы" ён дае.
    Выбіраюць неразумных мутных недалікатных, пасля расшыфроўваюць тыя сігналы.
  • Так
    09.01.2025
    ., ведаеце, або памятаеце, які артыкул са студзеня 1994 года моцна раззлаваў прарасейскія сілы і хто быў аўтарам?
  • .
    09.01.2025
    Прыхільнікі культаў асоб любяць пераводзіць размову на дасягненні сваіх куміраў.
    А я разважаў пра іншае, пра дарэчнасць "перамоўных манеўраў", іх узровень, новую традыцыю "тлумачэння" і рацыяналізацыі тых манеўраў світай.
  • Андрусь
    09.01.2025
    І чым Трамп адрозніваецца ад Пуціна? Нічым, абодва супраць міжнароднага права
  • М
    09.01.2025
    Трамп намякаў прызнаць крымнаш і хваліў Пуціна - і ў выніку двойчы раскатаў маскавітаў у Сырыі (2017 і 2018), даў хаймарсы Ўкраіне. Прыйшоў Байдан, пры ўсёй павазе да дзядзькі, - і чамусь маскавітаў пад 120 тыс. адразу-ж зьявілася на ўкраінска-маскоўскай мяжы (і чаго былі варты ягоныя выказваньні "Пуцін-забойца"). Тым больш як цякаў Байдан з Аўгану ад барадатых небаракаў з іржавымі джыпамі - дык такое ганьбы Амэрыка ня мела нідзе - нават у Віетнаме было спатыкненьне беспасярэдне з СССР. Хаця і за ўжытыя захады дзякуй Байдану - але мог і больш даць. Таму было дужа дзіўна думаць, што Трамп будзе плясаць пад думку слабейшых краінаў - Кітаю і яго проксі (кндръ), Масковіі.
  • Б
    09.01.2025
    М, хаймарсы як раз пачалі пастаўляць Украіне пры Байдане, а не пры Трампе.
  • Так
    09.01.2025
    М, вельмі шмат фактаў, якія паказалі моцна антырасійскую і праўкраінскую палітыку Трампа пры першым прэзідэнцэтве, але многія з палітычных неафітаў не ведаюць, бо былі "вне политики".

    Сама справа ND2 чаго вартая.
  • alex
    10.01.2025
    М,
    ор)
    трамп ради показухи дал только аж целый джавелин когда то.сейчас будет поставлять листочки для подписи капитуляции.
    при байдене зашло огромное количество видов вооружения.очень серьезного-хаймарс,ПЭТРИОТ,брэдли,несколько типов ствольной арты,Ф-16,ракеты,БК и так далее.
    претензии к байдену только в количестве,затяжке поставок и в безумных запретах на применение.но это всяко лучше "поставок" "миротворцев" келлогов от трампа.
    про сирию вообще в голос.
    кого он там "раскатал"?)))маскавиты до конца 2024 года фактически полностью контролировали сирию.и контролировали бы и дальше если бы не ВСУ(русне пришлось перебрасывать много ресурсов оттуда в Украину еще с 2022.в том числе ключевых "игроков" в сирии-вагнер).несколько локальных случаев которые были очень сильно зацензурены это не раскат)держу в курсе.не надо так откровенно раздувать из микроба динозавра.
  • Поцык
    09.01.2025
    Пусть прячут что угодно. Отношение к США и американцам в мире сильно ухудшается, если они даже в отношении союзников позволяют такое. Останутся одни, посмотрим, к чему это приведёт.
  • Мх
    09.01.2025
    Я бачу не тактыку "накат-адкат" а бачу бессістэмнае хістанне туды-сюды на 180 градусаў, што для такой пасады як Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі проста недапушчальна, бо палітыка ЗША, выказванне іх публічных асобаў моцна ўплывае на ўвесь свет. Настане час, калі на такі "адкат" можа не хапіць часу ці (або) сіл. Да таго ж і "дзеянні" ў Трампа таксама былі (напрыклад выхад ЗША з ЮНЭСКА ў 2018 годзе), Можа гэта ў яго такая манера весці бізнэс (блытаючы партнёраў і канкурэнтаў), але ў міжнароднай палітыцы Трампу ўсё ж можа давесціся ісці да канца, а на на тое, каб адвярнуць у іншы бок, магчымасцяў можа ўжо не быць. (Напрыклад, калі ЗША ўсё ж кагосці атакуе (напрыклад, Канаду), сказаць назаўтра "я пажартаваў" ўжо не атрымаецца.