Комментарии к статье

Чат GPT владеет белорусским языком не просто хорошо, а блестяще. И принимает команды, и переводит, и редактирует тексты

  • А198
    28.12.2024
    У той жа час Microsoft не падтрымлівае беларускую нават на базавым узроўні ў вэб-версіі Skype, альбо ў вэб-пошце. І аўтаматычна пхае ў твар маскальскую. Нават калі ў сістэме і браўзары яўна стаіць асноўнаю ангельская.

    А тое што выдае Google Translate - зусім жах (гэта вам яшчэ з прыкладамі пашанцавала проста). Дарэчы такі ж жах там і адносна польскае мовы.
  • ии
    29.12.2024
    прычым з часам (!) робіцца толькі горш. як разумею, гэта праз тое, што шмат людзей уносіць праўкі, часта некарэктныя. мажліва тое ж будзе і з ШІ
  • думай галавой а не лозунгамі
    29.12.2024
    А198, OpenAI як раз і належыць мікрасофту. Адзін напісаў лухту, 23 лайкнулі - тыповы ўзровень каментатараў.
  • :/
    29.12.2024
    Мад., дай ✋🏿
  • Pcič
    28.12.2024
    Дзякуй!
  • Mafkees
    28.12.2024
    Бляха,я ўвогуле за тое каб chat gpt стаў прэзідэнтам Беларусі. Упэўнены, лепшага кандыдата на гэтую пасаду не існуе.
  • Імя
    29.12.2024
    Mafkees , у рускамірных і робат паняволі стане дыктатарам.
  • Клоун
    29.12.2024
    Mafkees , инфантилам и лентяям так хочется чтобы за них всю работу делали машины. даже думать не хотят.
  • Mafkees
    29.12.2024
    Імя,
    Я наадварот думаю што chat gpt з імі доўга не будзе цацкацца,ён іх увогуле назад у каменны век загоніць і будуць не 30% у дзірку на двары хадзіць,в ўсё 100 уключна з прэзідэнтам.)
  • Імя
    29.12.2024
    Mafkees , чаму? Наўрад ці ў дзюрку, калі LLM будзе адпаведным. Лепш, перакладзеным на беларускую.

    Зрэшты, прасвятлённая дыктатура - не найгоршая рэч. Пара пакаленняў - і маем шанец на народ з дэмакратычнымі навычкамі, здольны да самастойнага жыцця. Гл. Тайвань ці Карэю (дзе гаспадарылі японцы), альбо Балтыю, дзе валадарылі немцы, ці былыя брытанскія калоніі…
  • Mafkees
    29.12.2024
    Імя,
    Хз можа і так.
    Улічваючы стан грамадства,тое сінгапурскі варыянт мо не так і кепска. Нацыянальная дыктатура здаровага чалавека. Каб шанавалі свае і паважалі сабе і чужое.
  • Рептилоид
    29.12.2024
    Mafkees , спешите видеть, стокгольмский синдром во всей красе:
    «Нацыянальная дыктатура здаровага чалавека». Скрещу пальцы, чтобы в твоей жизни диктатура была всегда, тебе норм будет.
  • Mafkees
    29.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Mafkees
    29.12.2024
    Рептилоид,
    Па другое. Не бачу нічога дрэннага калі кагосці павыкідаюць пінкамі пад дупу з Беларусі,а кагосці закрыюць на доўга за дзяржаўную здраду. Таксама не бачу нічога дрэннага,а наадварот,калі дзяржава будзе належыць беларусам і служыць іх інтарэсам,а не рознай швалі з суседняй краіны і іх тутэйшых памагатых. Таксама дзяржава павінна займацца асветай і развіваць нацыянальную свядомасць народа. І канешне дзяржаўнай мовай можа быць толькі адна-беларуская(хоць я і сам часцей ўжываю расейскую і іншыя мовы,але гэта паправіма). Можна доўга працягваць,але мне лянота лячыць Шарыкавых.
  • .
    29.12.2024
    Толькі калі нават лепшы чалавек з лепшымі ідэямі доўга ва ўладзе, і не атрымлівае зваротную сувязь ад грамадства, пачынаюцца карупцыя, памылкі ўлады, судоў і іншыя непрыемныя эфекты, выправіць якія пры дыктатуры немагчыма.
    Быў такі Рудзік, хваліў Піначэта. І Вам зараз расказваюць свае вільготныя мары людзі, якіх задаволіла б, калі б Пуцін замест Масквы сядзеў у Мінску і размаўляў на беларускай мове. "Дзімакратыя" (так і кажуць) для ватных не каштоўнасць. Пазняк нядаўна пахваліў Лукашэнку за рэальную ўладу і фінансавую самадастатковасць, гэтае "Імя" за розум і смеласць.
    І мінімум сітуацыйна гэтая актывацыя "дыктатура не так і дрэнна" супадае з перадвыбарным перыядам.

    Што тычыцца штучнага інтэлекту, то падказвае ім "навычкі", "трызну", "дзячаць".
  • Mafkees
    29.12.2024
    Клоун,
    Адзін вон вялікі мысліцель з пад шклова з 30 гадовым стажам і што? Лепш мая шкарпэтка была прэзідэнтам,за 30год лепшыя бы паказала вынікі, я ўжо не кажу пра робата з ШІ.
  • Эхма
    28.12.2024
    Чем лучше ChatGPT будет владеть беларуской мовой и лучше делать на неё переводы, тем меньше будет мотивации у белоруссов владеть ею (мовой) самим.
  • Ноўнэйм
    29.12.2024
    Эхма, падобна, ў цябе і без chatgpt не хапіла матывацыі.
  • Ёсік
    28.12.2024
    Як цудоўна, зараз шмат кадэбістаў ды лукашыстаў пачнуць сюды лезьці з правільнай беларускай мовай.
  • Acab
    29.12.2024
    Ня ведаю, што за правільная мова, а вось кэгебістам і большасьці лукашыстаў западло на белмове пісаць. А першым, як мне бачыцца, і седзець на НН
  • .
    29.12.2024
    Так ужо.
    Даўно тут боты на беларускай мове.
    І заўважна, што некаторыя перакладаюць не толькі звычайнымі перакладчыкамі "у лоб", некаторыя перафармулююць павестку з метадычцы з дапамогаю ШІ.
    Ідзе сімбіёз ботаў "выканаўцы на заданні" з ботамі "кампутарны інтэлект". Пад некаторымі артыкуламі 90% генаратыўнай прапаганды-трызнення.

    І саміх лукашыстаў тут не так шмат. Здаецца, больш працуюць па спецыфічных тэмах і персонах ці то фсбнікі, ці то якія неўзлінцы.
  • Ёрк
    29.12.2024
    Acab, дзякуй за інсайд з канторы. Будзем ведаць
  • Гы
    29.12.2024
    НН раней шукала карэктара, а цяпер увогуле можа звальняць нават сваіх журналістаў, пакінуўшы аднаго, што будзе пісаць промпты боту гпт :)
  • . . .
    29.12.2024
    точэчка, і вы першы зь іх
  • Аматар
    28.12.2024
    А за блатную педаль можа паясніць?
  • .
    29.12.2024
    Не настолькі бліскуча. Па вашых допісах часам вельмі добра відаць, на якой мове пісаўся першапачатковы варыянт.
  • Алесь
    29.12.2024
    Можно например загонять файл с субтитрами для анимэ и фильмов в гпт и потом после перевода гпт уже озвучивать по сабам. Тем самым поставить белорусскую озвучку на поток. Вельми не хапае кантэнту на беларускай мове.
  • Імя
    29.12.2024
    Алесь, дык ужо існуе ж нейкі час сям-там на Ютубе мультымоўная падтрымка, калі, скажам, англамоўны вядоўца захоўвае свой звыклы голас, але гаманіць на абранай мове (выбар з 10-20, беларускай опцыі не было :( ). Эфект даволі ашаламляльны, калі загадзя не чакаць.
  • BLR_CHATGPT
    29.12.2024
    Любы можа паразмаўляць з chatgpt па-беларуску патэлефанаваўшы на нумар +18002428478. Я быў уражаны інтанацыяй і дакладнасцю адказаў. Такога добрага сінтэзу маўлення на беларускай я ніколі не чуў. Калі ў вас ёсць нумар google voice, то званок будзе для вас цалкам бясплатны. Абмежаванне: 15 хвілін штомесяц. Для whatsapp (у тэкставым рэжыме) здаецца, што колькасць запытаў неабмежаваная.
  • под псифоном
    29.12.2024
    В РБ не работает ChatGPT, а за использование VPN банят аккаунты.
  • Пытаннечка
    29.12.2024
    Менавіта гэта перашкаджае табе вучыць беларускую мову?
  • дочка Максима Дизайнера
    29.12.2024
    Калі вам нешта не падабаецца ў перакладзе, то вы можаце зрабіць заўвагу ChatGPT, папрасіць запомніць кантэкст выкарыстання канкрэтнага слова.
    ...
    толькі ЯНКУ гэта не кажыце - зламае чат
  • Гуй там
    29.12.2024
    На нашай ніве цэнзура не прапускае каменты з заўвагамі на памылкі ў матэрыялах. А памылак шмат. І такіх, што цяжка паверыць, што іх рабіў жывы чалавек. Так што chatGPT не заменіць чалавека.
  • адданая пачытачка
    29.12.2024
    няма ў іх памылак. прынамсі я не заўважыло. а калі й былі, то нязначныя
  • CV
    29.12.2024
    На жаль ChatGPT не ўмее правільна перакладаць імёны, часам таму што не разумее дзе націск, але найчасцей пра ўласную тупасць. На днях змарнаваў больш за гадзіну, каб даказаць яму, што па беларуску, напрыклад, Кордава, а не Кардова і Луўр, а не Лувр. Пры тым што гэтыя назвы добра вядомыя і іх лёгка знайсці. Ён пісаў "так, вы маеце рацыю", быццам бы выпраўляў тэкст, але пакідаў Кардову і Лувр. Трэш. Ну, можа праз год будзе лепш.
  • ШІ аматар
    29.12.2024
    Па першае, не чатам гпт адзіным, антропік клод 3 лепш з ўсіх нейрасетак піша па беларуску.
    На днях мы зрабілі агучку беларускай мовы. Можна паспрабаваць тут
    https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts

    а вось тут ёсць прыклад пераагучкі з дапамогай гэтай мадэлі, і ўвогуле шмат навін пра беларускі ШІ
    https://t.me/belarusai/1992/2099