Абсалютны красунчык. А тое, што дзейныя людзі з ясным розумам вымушаныя пачувацца на Беларусі белымі варонамі, шмат што кажа пра цяперашні стан яе насельніцтва.
ПЯТРО
13.11.2024
Да, давайте опять на те же грабли. 30 лет уничтожали, за полгода вернем. Только плавно, ненасильственно, постепенно, с мотивацией и не за один год, тогда есть шанс вернуть белоруский язык и сделать его №1.
Імя
13.11.2024
ПЯТРО, не пераймайцеся, пакуль беларусамі не станеце, лукашэнкі ня сыйдуць. А ўжо яны адвучаць вас ад расейшчыны не прымуцца.
Ёсік
13.11.2024
ПЯТРО, праграма БНФ была разлічана на 10 гадоў, але і гэта вельмі напужала тутэйшых. У БДУ на міжнародных зносінаў за 5 гадоў маеш вывучыць кітайскую/японскую/персідскую, а мы тую, што чулі зь дзяцінства ды ў школах вывучалі, не можам.
Моўны інспЭктар
13.11.2024
"Як і ў размове з іншымі славянамі," Не, Ігар, беларусы хоць і славянамоўныя, але не славяне па паходжанню.
%
13.11.2024
Не было ніякай моўнай палітыкі. Так, прынялі закон аб дзяржаўнай мове, але па сутнасьці мова не была уведзена ў грамадства, і ніхто асабліва тым па сапраўднаму не пераймаўся. Але і такой палітыкі БЕЗ АНІЯКАЙ палітыкі было дастаткова каб грамадства абрабілась па самае не балуй і пачало змагацца супраць уласнай мовы і спадчынны, дазваляючы мове быць музэйным экспанатам - не болей. Тое і да сеньня так. І да сеньня з усіх бакоў гучыць - мова кепска, мова правінцыйнасьць, мова дурасьць. Ляпей Чэхаў, ляпей Дастаеўскі, ляпей Масква, ляпей рускі сьвет
Жора
13.11.2024
Усё слушныя рэчы кажа, толькі пра звароты да чыноўнікаў у сённяшніх умовах наіўна. Не з Беларусі, не ад свайго імя, і з адрасу, дзе не жывеш, іх добра пісаць, але ў Беларусі.. калі нават тых, хто проста падпісаўся за Бабарыку, пазвальнялі з кіруючых пасад - проста за сам факт подпісу... то адсылка зваротаў у дзяржструктуры, дзе ў кожнай ёсць ідэолаг, які у сваю чаргу мае нумарок у КДБ менавіта на такі выпадак, калі дзесці ўзнікне ачаг "нацыяналізму".. вой, наіўна думаць, што гэта бяспечна і што рэжым не бярэ "на аловак" кожнага такога пісацеля.
Ямі
13.11.2024
Адзіная дзяржаўная. Але не перашкаджаць ініцыятывам, калі людзі будуць хацець ствараць садкі, школы ці бізнэсы на іншых мовах.
JJ
13.11.2024
Гэта той Случай, які казаў, што ў яго выклікаюць агіду рускамоўныя беларусы? Дзякуй богу, уплыў такіх дзеячаў на моўную палітыку ў Беларусі мінімальны.
Беларус
13.11.2024
JJ, А што ён ня так сказаў? Ці табе лепш фізічная заўвага ад умоўных палякаў ад яго можна патрапіць у шпіталь?
Алекс Ждан
13.11.2024
Не магу ўявіць сабе, каб грамадства, якое нават у 2020 годзе не наважылася на агульнацыянальны страйк, намётавае мястэчка каля мінскай вязніцы і іншыя прапанаваныя формы мірнага супраціву раптам пачало бурліва пратэставаць, калі выйдзе загад аб пераводзе ўсіх дзяржаўных інстытуцый на беларускую мову цягам шасці месяцаў. (Падкрэслю, дзяржаўных, бо дэмакратычны ўрад не будзе лезці ў прыватнае жыццё ў такіх пытаннях - размаўляйце хоць на суахілі). Таму згодны з паважаным спікерам, беларусізацыю будзе правесці лёгка, і яе трэба праводзіць рашуча. Гэта пытанне не проста нацыянальный бяспекі, але нацыянальнага выжывання.
.
13.11.2024
Нармальная была моўная палітыка ў дзяржавы ў той час. Ведамствы дынамічна пераводзілі дакументы на беларускую мову, чыноўнікі вывучалі, ніхто не ныў. Гэта быў добры пачатак і правільны напрамак руху. Толькі часу было зусім мала. Пасля 94-га некаторыя працэсы яшчэ працягваліся па інерцыі, а пасля ўсё.
Пытанне інтэрв'юера: "БНФ страціў папулярнасць не ў апошнюю чаргу праз тое, што занадта педаляваў моўнае пытанне". Не так. Губляў папулярнасць не з-за таго, а з-за асабістых якасцей Пазняка, якія і тады ўжо праяўляліся (коснасць, пыха, пошук ворагаў сярод сваіх). Выбаршчыкі былі тым расчараваныя, сыходзілі да Шушкевіча.
> "краіна можа захавацца і аднавіцца толькі пры ўмове, што ў яе ёсць гісторыя, культура і мова. Без гэтага не будзе перамогі, што і паказаў дваццаты год. ... Былі сцягі, але не было мовы."
І гэтага недастаткова. Сцягаў не хапіла, а мова дапамагла б? Усё роўна ў тым супрацьстаянні прыйшлося б задаваць пытанні не пра сімвалы і культуру, а груба - пра баланс танкаў, самалётаў, байцоў з абодвух бакоў.
Астатняе ў артыкуле, у тым ліку асабісты выбар Случака - слушна, годна.
2020
13.11.2024
., Пытанне інтэрв'юера гучала па-іншаму: "Ёсць меркаванне, што ў свой час БНФ страціў папулярнасць не ў апошнюю чаргу праз тое, што занадта педаляваў моўнае пытанне", а не "БНФ страціў папулярнасць", як вы пішаце.
Імя
13.11.2024
., > Сцягаў не хапіла, а мова дапамагла б? Усё роўна ў тым супрацьстаянні прыйшлося б задаваць пытанні не пра сімвалы і культуру, а груба - пра баланс танкаў, самалётаў, байцоў з абодвух бакоў.
Ваша эээ… наіўнасць проста захапляе. А як жа балтыйцы ў свой час аднавілі незалежнасць без самалётаў?
.
13.11.2024
Ну так, ён прасіў пракаментаваць гэтае меркаванне і ў пачатку я скараціў словы "у свой час". І? Калі гэта моцна змяніла сэнс, прашу прабачэння. Хаця пакуль не разумею, як. Жадаў захаваць галоўнае. Цытата пра 2020-й таксама не цалкам, бо прасціны пісаць у каментах таксама няправільна.
.
13.11.2024
Наіўна меркаваць, што мовы дастаткова дзеля перамогі. Калі СССР быў ужо слабы, усе былыя рэспублікі атрымалі незалежнасць, не толькі краіны Балтыі. Ад мовы не залежала. Калі СССР быў моцны, то ў супрацьстаянні танкаў і свядомасці выйгравалі танкі. Прыклад ЧССР 1968 год.
Ваш сцэнарый перамогі ў 2020-м? Змяняем адзін фактар: пратэстоўцы зараз ведаюць беларускую мову. І вось замест рускамоўных (пераважна) пратэстоўцаў супраць АМАПа беларускамоўныя. Таксама бяззбройныя. Што далей? АМАП не будзе хапаць і забіваць?
І калі ласка, па справе. Без звычайных сваіх тролінг-штампаў рускага свету ("ваша ... захапляе", "мне вас жаль" і г.д.). Калі размаўляеце аб культуры, трымайце ўзровень.
жэўжык
14.11.2024
Імя, балтыйцам збольшага пашанцавала. Магло стацца і так, як у Малдове ці Чачні. І не апошнім фактарам была падтрымка з боку беларусаў, бо беларусы ў 1990 годзе адмовіліся ўдзельнічаць у крамлёўскім спектаклі з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі на Вільню.
Імя
14.11.2024
., не "атрымалі", а дэкларавалі і адстаялі насуперак волі акупанта. А потым - яшчэ й утрымалі, не аддаўшы першаму прайдзісвету. Вядома ж, спатрэбілася спалучэнне фактараў, але людзі былі падрыхтаваныя да падзей усім сваім годным і культурна адасобленым ад расейскага скоцтва жыццём.
Мой “сцэнар” просты: калі б насельніцтва парупілася б аб тым, каб стаць нацыяй, то да 20-га году ужо б забылі, што быў такі Лукашэнка. А ось калі яно на 80% зманкуртызаванае, і лічыць сваю расейшчыну нормай, то ніякія "самалёты" яму не дапамогуць.
Бо гэтае насельніцтва ужо нават мела Незалежнасць, і дзе яна цяпер? Якія “самалёты” выкарыстаў Лукашэнка, каб адбіць у падданых ахвоту да годнага жыцця? Таго, што па-за рамкамі маскоўскага тэлевізара? Рытарычнае пытанне. Бо большасць такога жыцця ніколі і не прагнула. А вы кажаце, што Пазняк некага там адштурхнуў. Ды для большасці ён быў фашысцкім паліцаем, таму што ў тэлевізары так сказалі. А калі б было ня так, то замест аднаго "дрэннага" Пазняка, было б 20 розных на любы густ, як у балтыйскіх суседзяў.
Іншымі словамі, выпадковы чалавек не можа выйсці на Алімпіяду і раптам апынуцца на п'едэстале. Медаль заслугоўваецца ПАПЯРЭДНІМ жыццём спартоўца. Сукупнасцю ягоных ШТОДЗЁННЫХ выбараў. А калі той спартовец гадамі бухаў, і ачуняў толькі на старце, то марна потым суцяшацца байкамі пра кепскага трэнера і падкупленых суддзяў.
P.S. А вы б свой КДБ-радар лепш адкалібравалі, каб паменш чарнароціць у каментарах. Калі ласка.
.
14.11.2024
Нацыянальная мова - каштоўнасць для людзей і дзяржавы, але слабасць СССР была тады галоўным вырашальным фактарам.
Разважанні пра "заслугу медалі" - тыповыя для тых, хто прытрымліваецца кагнітыўнага скажэння "вера ў справядлівы свет". Квазірэлігійная спроба апраўдаць, чаму чалавек (народ) "атрымлівае" тое, што нібыта "заслугоўвае" сваімі ўчынкамі. З яе вынікае і цкаванне ахвяр: ахвяр крымінальных спраў гвалту і іншых, інвалідаў, акупаваных народаў і г.д.
Лукашэнка выскачыў у іншай палітычнай плоскасці: як папуліст, "змагар" з камуністычнай наменклатурай і карупцыяй. Фактар мовы не сыграў у выбары "папуліст" або "не папуліст" (і ў краінах Балтыі, у Польшчы выбіралі і папулістаў, і былых камуністаў, на што мова не ўплывала). А пасля 94-га нармальных выбараў і рэферэндумаў ужо не было.
Again
14.11.2024
., рэчаіснасць адмаўляеце вы, а "кагнітыўнае скажэнне" - у мяне? Брава.
.
14.11.2024
Рэчаіснасць у тым, што ў супрацьстаянні мовы з танкам выйграе танк. Пры гэтым мова, нацыянальная свядомасць і еднасць папярэднія шанцы на перамогу павышаюць, але не гарантуюць зусім. Тут было б вельмі дарэчы, да месца вярнуць вам ваш (не толькі асабіста ваш) аргумент пра "ружовых аднарогаў". (Але я яго не вельмі люблю).
У артыкуле Случак сцвярджае, што ў 2020-м для перамогі большасці не хапіла нацыянальнага стрыжня і мовы. Я сумняваўся, што мовы дастаткова. Вы абвяргаеце, але замест сцэнарыя перамогі з мовай у 2020-м пераносіце ўвагу на 1990-ы. Каб весці дыскусіі, трэба мець інтэлектуальную чэснасць і не скажаць тэзіс. Кагнітыўныя скажэнні і лагічныя памылкі прыдумаў не я, у інтэрнеце інфармацыі дастаткова для самаразвіцця, sapienti sat.
Again
14.11.2024
., Рэчаіснасць у тым, што на стадыёне перамагаюць не рандомныя мінакі, а падрыхтаваныя спартоўцы. А таксама, ў тым, што ўсе народы рэгіёна, якія таго сапраўды жадалі, скарысталіся распадам саўка каб пазбавіцца расейшчыны прынамсі ў палітычным жыцці і цяпер жывуць вольна і незалежна. Вось такія “ружовыя адзінарогі”.
Тыя ж, што дзейнічалі нерашуча, кшталту Малдовы ды Ўкраіны, цяпер ледзь з-пад Масквы паспелі выскачыць. А насельніцтва Беларусі пераважна не тое што нерашучае, яно есць, п’е і дыхае маскоўшчынай. Таму ніякая свабода ў бліжэйшай перспектыве яму не пагражае.
Бо, каб жыць годна сёння, трэба вылезці з русского міра пазаўчора. А таго пераважна і дагэтуль не адбылося. А ў рускамірных адно толькі хапае розуму дэкадамі мусоліць жуйку пра кепскае начальства, якое іх “акупавала”.
Менавіта гэта мае на ўвазе Случак, калі разгорнута і грунтоўна адказвае на пытанне. А не вашую з тутэйшымі прымітыўную выснову “мовай самалёт не спыніш”.
Я ўжо маўчу пра тое, што не было ніякіх самалётаў ані ў Менску, ані на Майдане. Як і саміх майданаў у 21-м стагоддзі там, дзе пра незалежнасць добра падбалі загадзя.
.
14.11.2024
У артыкуле дакладна пра выступ супраць сістэмы ў 2020-м і чаго не хапіла, каб перамагчы (мовы).
У вас іншая думка, свая. Дарэчы, што самі рабілі ў 2020-м, 1994-м? У якім годзе перайшлі на беларускую мову? (Можна без асабістых падрабязнасцей, ананімна).
.
14.11.2024
Так, Чачня (акрамя Чэхаславакіі) яшчэ адзін прыклад, калі мовы было не дастаткова для перамогі, а вырашала зброя, баланс сіл.
Імя
14.11.2024
жэўжык, шанцуе таму, хто працуе. А Ваньку на пячы - толькі ў расейскіх казках.
Казачкі
13.11.2024
Нікому беларуская мова ў 90-я не замінала. Лукавы бес задурыў галаву сялу згуляўшы на супрацьстаўленьні сабе былой камуністычнай наменклатуры і сьпевамі пра карупцыю, якую ён спыніць. Усе сяло паверыла 'хлопцу з народа', змагару што выйшаў супраць 'камуністычных пачвар, раскрадаючых краіну', дагэтуль пазбавіцца ад лукавага ня можам.
Joshua
13.11.2024
Справядліва сказана, Ігар, асабліва пра 90-ыя гады, дзякуй.
Ян Норман
14.11.2024
Абсалютна згодзен з ўсім што распавёў Случак.Ешчэ раз звяртаю увагу (раблю гэта пастаянна):неабходна спыніць шкодную практыку правядзеньня інтэрв'ю у медыя па сістэме "беларускамоўны карэспандэнт-рускамоўны беларускі "сэлебрыці").Калі да "селебрыці" з 20-га года так і не дайшло што да чаго,якое значэньне сёньня мае мова і ён ці яна так і не здолелі загаварыць на сваёй мове-прошэ пана на Медузу,Серебряный дождь ці CNN (калі імі там нехта зацікавіцца,безумоўна).
Андрусь
14.11.2024
Ян Норман, наіўна разважаеце, не ведаючы падводных плыняў. Цяпер сітуацыя такая, што ўсе нібыта беларускамоўныя медыі панастваралі расійскамоўныя рэдакцыі ды імкліва павялічваюць долю расійскамоўнага кантэнту. Таму што адбываецца канкурэнцыя за грантавыя рэсурсы паміж беларускімі медыямі і расійскімі. І расійскія (менавіта расійскія і, натуральна, расійскамоўныя) медыі даказваюць донарам-грантадаўцам, што ў іх большая аўдыторыя, у іх больш праглядаў, іх вышэй выдаюць пошукавікі, і навошта даваць грошы беларускім медыям, ды яшчэ і беларускамоўным, калі ўсе беларусы цудоўна разумеюць расійскую і кантэнт для іх цалкам можа ствараць тая ж Медуза, Дождь, Настояшчее время і г.д. І яны будуць толькі радыя, калі тожэбеларускія расійскамоўныя спікеры прыйдуць не на НН, Белсат ці Новы Час, а да іх. Яны ўжо перацягваюць беларускіх журналістаў да сябе. Пры гэтым, беларускамоўным медыям нічога не застаецца, як ствараць расійскамоўны кантэнт і спрабаваць перацягваць на свае сайты, ю-тубы і цік-токі расійскамоўную аўдыторыю, якая, акрамя таго, яшчэ і працягвае жыць у расійскім светапоглядным кантэксце. І НН тут проста найяскравейшы прыклад. Мы бачым, што рэдакцыя амаль пазбавілася ўласнага кантэнту і сайт ператварыўса на агрэгатара ўсяго адусюль. Матэрыялы, калі гэта не просты рэпост, а нейкі мінімальны рэрайт, яўна найперш пішуцца па-расійску, а потым нейкім гугл-транслейтам перакладаюцца на нашую (і часта нявычытаныя, альбо аўтар нават не разумее памылак, бо не ведае беларускай) так і ставяцца на сайт, каб іншы нехта не перахапіў раней. НН старанна адсочвае кожны чых і пук на расіі, каб тамтэйшыя таксама чыталі НН, а не Медузы ўсякія, і падчас праектных конкурсаў НН магла таксама сказаць донару, што і ў нас шмат чытачоў, у тым ліку і з рашкі і адхапіць хаця б нейкі кавалак ад пірага, на які папараскатвалі губы Медузы з Даждямі. На жаль, донарам начхаць на існаванне беларускай мовы і камфортнае спажыванне інфармацыі беларускамоўным чытачом. Для іх усе, хто разумее расійскую - гэта адна шэрая маса аўдыторыі. І таму, да каго большая доля гэтае масы ідзе, таму яны і даюць грошы. Атрымліваецца, што дзяржаўную прапаганду ўнутры Беларусі шчодра фінансуе з падаткаў беларусаў улада лукашэнкі, расійскамоўных "харошых рускіх" фінансуюць заходнія донары. І гэтыя "харошыя рускія" ўсё больш нахабна лезуць на беларускі інфармацыйны рынак. А наша беларускамоўная дыяспара не здольная ўтрымліваць беларускамоўныя медыі. І яны круцяцца, як могуць, каб нарасціць і паказаць донарам прагляды і наведнікаў, бо журналістам трэба за нешта жыць - арандаваць жытло ў еўрапейскіх сталіцах, купляць там ежу і адзенне, карміць, апранаць, вучыць дзетак, зрэшты, задавальняць не толькі фізіялагічныя, але і маральныя патрэбы. Дзіўна, што гэтая праблема не абмяркоўваецца шырока. Бо ў цяперашняй сітуацыі беларуская, і асабліва беларускамоўная, журналістыка можа папросту знікнуць.
.
14.11.2024
Такія парады працуюць на ворага. Гэта значыць, спыніць прапаганду беларускай мовы сярод яшчэ рускамоўнай аўдыторыі.
Імя
14.11.2024
Ян Норман, мяркую, не ад добрага жыцця робяцца такія запрашэнні.
А вось сядзець потым лыбіцца ды адпускаць гэтае губернскае сэлебрыці жывым - гэта сапраўды на мяжы злачынства. Нармалізацыя русского міра не горш за лукашэнкаўскія медыі.
.
14.11.2024
Таксама даўно заўважыў сумную тэндэнцыю з рэпастамі з аўтаматычным перакладам. Нешта выпраўляюць, калі адаслаць памылку, але неабавязкова і замест яе з'яўляюцца такія ж новыя. Непасрэдна зараз артыкул з фразай пра "прыхільнікаў паперы". Уласны кантэнт ёсць і ён якасны, а вось гэтыя прадукты выклікаюць сумную рэакцыю. Да таго ж людзі чытаюць не жывую мову ад носьбітаў, а невычытаныя аўтаматычныя пераклады, што забруджвае і скажае моўную прастору. Калі раней ў корпус мовы ўключалі артыкулы СМІ, зараз гэта рабіць ужо нельга.
Агульны сэнс агрэгацыі як раз у тым, каб людзі не хадзілі на іншыя рэсурсы, у тым ліку рускамоўныя. Гэта правільна (з заўвагамі вышэй пра якасць). Мяркую, ёсць і гранты на менавіта беларускамоўныя праекты, а не на ўсе разам з рускамоўнымі. Каб яны мелі магчымасць канкураваць. Але гэта мае здагадкі, не інсайд, канешне.
Тревожный звонок
14.11.2024
В Одессе представители ТЦК похитили языкового инспектора-гея и увезли в учебный центр. По дороге его пытают российской музыкой. А у него еще и депрессивное психическое рассстройство.
Случак: Языковая политика БНФ в 1990-е была очень умеренной, я с ней не согласен
Гэта быў добры пачатак і правільны напрамак руху. Толькі часу было зусім мала. Пасля 94-га некаторыя працэсы яшчэ працягваліся па інерцыі, а пасля ўсё.
Пытанне інтэрв'юера: "БНФ страціў папулярнасць не ў апошнюю чаргу праз тое, што занадта педаляваў моўнае пытанне".
Не так. Губляў папулярнасць не з-за таго, а з-за асабістых якасцей Пазняка, якія і тады ўжо праяўляліся (коснасць, пыха, пошук ворагаў сярод сваіх). Выбаршчыкі былі тым расчараваныя, сыходзілі да Шушкевіча.
> "краіна можа захавацца і аднавіцца толькі пры ўмове, што ў яе ёсць гісторыя, культура і мова. Без гэтага не будзе перамогі, што і паказаў дваццаты год. ... Былі сцягі, але не было мовы."
І гэтага недастаткова. Сцягаў не хапіла, а мова дапамагла б? Усё роўна ў тым супрацьстаянні прыйшлося б задаваць пытанні не пра сімвалы і культуру, а груба - пра баланс танкаў, самалётаў, байцоў з абодвух бакоў.
Астатняе ў артыкуле, у тым ліку асабісты выбар Случака - слушна, годна.
Ваша эээ… наіўнасць проста захапляе. А як жа балтыйцы ў свой час аднавілі незалежнасць без самалётаў?
Калі СССР быў ужо слабы, усе былыя рэспублікі атрымалі незалежнасць, не толькі краіны Балтыі. Ад мовы не залежала.
Калі СССР быў моцны, то ў супрацьстаянні танкаў і свядомасці выйгравалі танкі. Прыклад ЧССР 1968 год.
Ваш сцэнарый перамогі ў 2020-м? Змяняем адзін фактар: пратэстоўцы зараз ведаюць беларускую мову. І вось замест рускамоўных (пераважна) пратэстоўцаў супраць АМАПа беларускамоўныя. Таксама бяззбройныя. Што далей? АМАП не будзе хапаць і забіваць?
І калі ласка, па справе. Без звычайных сваіх тролінг-штампаў рускага свету ("ваша ... захапляе", "мне вас жаль" і г.д.). Калі размаўляеце аб культуры, трымайце ўзровень.
Мой “сцэнар” просты: калі б насельніцтва парупілася б аб тым, каб стаць нацыяй, то да 20-га году ужо б забылі, што быў такі Лукашэнка. А ось калі яно на 80% зманкуртызаванае, і лічыць сваю расейшчыну нормай, то ніякія "самалёты" яму не дапамогуць.
Бо гэтае насельніцтва ужо нават мела Незалежнасць, і дзе яна цяпер? Якія “самалёты” выкарыстаў Лукашэнка, каб адбіць у падданых ахвоту да годнага жыцця? Таго, што па-за рамкамі маскоўскага тэлевізара? Рытарычнае пытанне. Бо большасць такога жыцця ніколі і не прагнула. А вы кажаце, што Пазняк некага там адштурхнуў. Ды для большасці ён быў фашысцкім паліцаем, таму што ў тэлевізары так сказалі. А калі б было ня так, то замест аднаго "дрэннага" Пазняка, было б 20 розных на любы густ, як у балтыйскіх суседзяў.
Іншымі словамі, выпадковы чалавек не можа выйсці на Алімпіяду і раптам апынуцца на п'едэстале. Медаль заслугоўваецца ПАПЯРЭДНІМ жыццём спартоўца. Сукупнасцю ягоных ШТОДЗЁННЫХ выбараў. А калі той спартовец гадамі бухаў, і ачуняў толькі на старце, то марна потым суцяшацца байкамі пра кепскага трэнера і падкупленых суддзяў.
P.S. А вы б свой КДБ-радар лепш адкалібравалі, каб паменш чарнароціць у каментарах. Калі ласка.
Разважанні пра "заслугу медалі" - тыповыя для тых, хто прытрымліваецца кагнітыўнага скажэння "вера ў справядлівы свет". Квазірэлігійная спроба апраўдаць, чаму чалавек (народ) "атрымлівае" тое, што нібыта "заслугоўвае" сваімі ўчынкамі. З яе вынікае і цкаванне ахвяр: ахвяр крымінальных спраў гвалту і іншых, інвалідаў, акупаваных народаў і г.д.
Лукашэнка выскачыў у іншай палітычнай плоскасці: як папуліст, "змагар" з камуністычнай наменклатурай і карупцыяй. Фактар мовы не сыграў у выбары "папуліст" або "не папуліст" (і ў краінах Балтыі, у Польшчы выбіралі і папулістаў, і былых камуністаў, на што мова не ўплывала). А пасля 94-га нармальных выбараў і рэферэндумаў ужо не было.
Пры гэтым мова, нацыянальная свядомасць і еднасць папярэднія шанцы на перамогу павышаюць, але не гарантуюць зусім.
Тут было б вельмі дарэчы, да месца вярнуць вам ваш (не толькі асабіста ваш) аргумент пра "ружовых аднарогаў". (Але я яго не вельмі люблю).
У артыкуле Случак сцвярджае, што ў 2020-м для перамогі большасці не хапіла нацыянальнага стрыжня і мовы. Я сумняваўся, што мовы дастаткова. Вы абвяргаеце, але замест сцэнарыя перамогі з мовай у 2020-м пераносіце ўвагу на 1990-ы.
Каб весці дыскусіі, трэба мець інтэлектуальную чэснасць і не скажаць тэзіс. Кагнітыўныя скажэнні і лагічныя памылкі прыдумаў не я, у інтэрнеце інфармацыі дастаткова для самаразвіцця, sapienti sat.
Тыя ж, што дзейнічалі нерашуча, кшталту Малдовы ды Ўкраіны, цяпер ледзь з-пад Масквы паспелі выскачыць. А насельніцтва Беларусі пераважна не тое што нерашучае, яно есць, п’е і дыхае маскоўшчынай. Таму ніякая свабода ў бліжэйшай перспектыве яму не пагражае.
Бо, каб жыць годна сёння, трэба вылезці з русского міра пазаўчора. А таго пераважна і дагэтуль не адбылося. А ў рускамірных адно толькі хапае розуму дэкадамі мусоліць жуйку пра кепскае начальства, якое іх “акупавала”.
Менавіта гэта мае на ўвазе Случак, калі разгорнута і грунтоўна адказвае на пытанне. А не вашую з тутэйшымі прымітыўную выснову “мовай самалёт не спыніш”.
Я ўжо маўчу пра тое, што не было ніякіх самалётаў ані ў Менску, ані на Майдане. Як і саміх майданаў у 21-м стагоддзі там, дзе пра незалежнасць добра падбалі загадзя.
У вас іншая думка, свая.
Дарэчы, што самі рабілі ў 2020-м, 1994-м? У якім годзе перайшлі на беларускую мову? (Можна без асабістых падрабязнасцей, ананімна).
Пры гэтым, беларускамоўным медыям нічога не застаецца, як ствараць расійскамоўны кантэнт і спрабаваць перацягваць на свае сайты, ю-тубы і цік-токі расійскамоўную аўдыторыю, якая, акрамя таго, яшчэ і працягвае жыць у расійскім светапоглядным кантэксце. І НН тут проста найяскравейшы прыклад. Мы бачым, што рэдакцыя амаль пазбавілася ўласнага кантэнту і сайт ператварыўса на агрэгатара ўсяго адусюль. Матэрыялы, калі гэта не просты рэпост, а нейкі мінімальны рэрайт, яўна найперш пішуцца па-расійску, а потым нейкім гугл-транслейтам перакладаюцца на нашую (і часта нявычытаныя, альбо аўтар нават не разумее памылак, бо не ведае беларускай) так і ставяцца на сайт, каб іншы нехта не перахапіў раней. НН старанна адсочвае кожны чых і пук на расіі, каб тамтэйшыя таксама чыталі НН, а не Медузы ўсякія, і падчас праектных конкурсаў НН магла таксама сказаць донару, што і ў нас шмат чытачоў, у тым ліку і з рашкі і адхапіць хаця б нейкі кавалак ад пірага, на які папараскатвалі губы Медузы з Даждямі.
На жаль, донарам начхаць на існаванне беларускай мовы і камфортнае спажыванне інфармацыі беларускамоўным чытачом. Для іх усе, хто разумее расійскую - гэта адна шэрая маса аўдыторыі. І таму, да каго большая доля гэтае масы ідзе, таму яны і даюць грошы.
Атрымліваецца, што дзяржаўную прапаганду ўнутры Беларусі шчодра фінансуе з падаткаў беларусаў улада лукашэнкі, расійскамоўных "харошых рускіх" фінансуюць заходнія донары. І гэтыя "харошыя рускія" ўсё больш нахабна лезуць на беларускі інфармацыйны рынак. А наша беларускамоўная дыяспара не здольная ўтрымліваць беларускамоўныя медыі. І яны круцяцца, як могуць, каб нарасціць і паказаць донарам прагляды і наведнікаў, бо журналістам трэба за нешта жыць - арандаваць жытло ў еўрапейскіх сталіцах, купляць там ежу і адзенне, карміць, апранаць, вучыць дзетак, зрэшты, задавальняць не толькі фізіялагічныя, але і маральныя патрэбы.
Дзіўна, што гэтая праблема не абмяркоўваецца шырока. Бо ў цяперашняй сітуацыі беларуская, і асабліва беларускамоўная, журналістыка можа папросту знікнуць.
А вось сядзець потым лыбіцца ды адпускаць гэтае губернскае сэлебрыці жывым - гэта сапраўды на мяжы злачынства. Нармалізацыя русского міра не горш за лукашэнкаўскія медыі.
Уласны кантэнт ёсць і ён якасны, а вось гэтыя прадукты выклікаюць сумную рэакцыю. Да таго ж людзі чытаюць не жывую мову ад носьбітаў, а невычытаныя аўтаматычныя пераклады, што забруджвае і скажае моўную прастору. Калі раней ў корпус мовы ўключалі артыкулы СМІ, зараз гэта рабіць ужо нельга.
Агульны сэнс агрэгацыі як раз у тым, каб людзі не хадзілі на іншыя рэсурсы, у тым ліку рускамоўныя. Гэта правільна (з заўвагамі вышэй пра якасць).
Мяркую, ёсць і гранты на менавіта беларускамоўныя праекты, а не на ўсе разам з рускамоўнымі. Каб яны мелі магчымасць канкураваць. Але гэта мае здагадкі, не інсайд, канешне.
По дороге его пытают российской музыкой.
А у него еще и депрессивное психическое рассстройство.