Комментарии к статье

Когда в Беларуси появилось слово «драники»? Вы удивитесь, как поздно

  • mikola
    29.05.2023
    Jakija geta byli czasy !Shmat byla dobraga.......
  • Дзьмітры
    29.05.2023
    Нясьвіжчына, пачатак 80-х, і дранікі і картаплянікі ўжываліся як сынонімы. Але сынонімаў у той час было шмат. Мачанку дзе хто зваў верашчакаю, картоплю бульбаю, а бусла бацянам.
  • Gorliwy Litwin
    03.06.2023
    Дзьмітры,мачанка і верашчака не зусім сінонімы. Мачанка - гэта любы соўс для бліноў, у прыватным выпадку ім можа быць і верашчака. З іншага боку, верашчаку часам рабілі і без бліноў. 
  • Яўген
    06.06.2023
    Дзьмітры, мачанка - падліва, совус, дадатак  да мяса, рыбы, селядца смажанага. Звычайна гатавалася хутка на патэльні на сьнеданьне да аладак, але неабавязкова. Мачалі і хлебам, і бульбаю.  Верашчака - суп на мучной аснове. А яшчэ быў квас - больш вадкі за верашчаку мучны  суп. Нясьвіжска-стаўпецкае памежжа. 60-я-70-я гады.
  • Марыся
    30.05.2023
    Полацік раён зваліся бліны драныя. 
  • Март
    31.05.2023
    Марыся, у Вілейцы таксама)
  • feafania
    30.05.2023
    Мае бацькі паходзяць з Драгічынскага раёна і ўсё жыццё, нават зараз, называюць блінамі картаплянымі.
  • Gorliwy Litwin
    30.05.2023
    feafania, так, рэспандэнты з многіх раёнаў за мяжой 1921-39 гг.  кажуць што ў іх сем'ях дагэтуль не ўжываюць слова "дранікі", а называюць па рознаму але найчасцей бульбяныя або картапляныя блін(ц)ы. Дзякуй што чарнговы раз пацвердзілі
  • дрянік
    30.05.2023
    а в мордоре называют посинюшки
  • Aresa
    02.06.2023
    дрянік, kab nie sinieli tre' ža j cybuliu drać.
  • Яўген
    06.06.2023
    Нясьвіжска-стаўпецкае памежжа, мястэчка Гародзяй (Гарадзея), вёска Жыгалкі - памятаю толькі слова "картафлянкі". 60-70 гады. Некай знакавай ежай не лічыліся. Гатаваліся зрэдку на вячэру для разнастайнасьці.  Выбіралі самую большую бульбу, каб ямчэй было драць на тарцы. Ужываліся толькі сьвежа-гарачымі - каб акраечкі хрумсьцелі - і ўсярэдзіну нічога не напіхвалі. Потым картафлянкі мянялі колер і рабіліся "дубянымі". Знакавай бульбяною страваю былі бабка і клёцкі (галушкі). 
  • Ларыса
    10.06.2023
    Пад г. Мір,  веска Беразавец, дранікі называлі- картапляныя блінцы. Час- пасля 2 сусветнай вайны. Я калісці спыталася ў мамы(1941г. нараджжння), што яна ела зранку, калі ў школу хадзіла, то яна мне распавяла пра блінцы картапляныя. 
  • Gorliwy Litwin
    10.06.2023
    Ларыса,дзякуй. Так, гэта самая тыповая назва для заходняй Беларусі. Катрапляныя або бульбяныя блін(ц)ы. Слова "дранікі" на захадхе ведаюць толькі больш-менш адукаваныя людзі.
  •