Комментарии к статье

Стечки — удивительные камни на балканских полях

  • Жвір
    14.05.2023
    І што? Там такі надпіс, а там іншы. І малюнкі. І што ? Асабліва ўпамін "даславяншчыны" падаецца недарэчным, прымаючы да ўвагі, што на большасьці альбо крыжы, альбо паўмесяцы, рыцарскія дзвубоі, і ўзрост іхны прыкладна аднолькавы... Хто прыўнёс сімвал паўмесяца на еўрапейскі кантынент ? Іслам. Дык у час, калі гэта адбылося, Балканы ўжо былі заселены славянамі, ілірыйцаў там ужо 500 гадоў, як не было... Першая славянская дзяржава(!) - Дукля, а гэта 9-е ст... Можна цьвердзіць, што Дукля вядома раней і звязана з раманізаванымі ілірыйцамі, але гэта 5-6 стагоддзе, а з 9-га гэтая назва была ўжо ў балканскіх славян, а ў 12 ст., калі тыя "стаякі" пачалі з'яўляцца на Балканах, тая першая славянская дзяржава ўжо мела назву Зэта. Гэтыя аб'екты цікавыя, як 1) пацьвержаньне заселенасьці тых тэрыторый славянамі, і 2)пацьвержаньне рэлігійнай разнастайнасьці ў славян таго часу, і 3) пацьвержаньне, што суіснаванне славян з рознымі рэлігійнымі прыхільнасьцямі было мірным, калі ўжо помнікі тыя суседствавалі і засталіся неразбуранымі.
  • Arciom
    15.05.2023
    Сербы, чарнагорцы, бошнякі гэта не славяне, а ілірыйцы, але аславяненыя, гэтак сама як і беларусы аславяненыя балты. Што у балканцаў, што і у беларусаў ад славян толькі мова засталася. У чыстым выглядзе славяне гэта паўдневая Польшча, Чэхія, Славаччына. Я сам жыву у Чарнагорыі і на славян гэтыя людзі мала падобныя. У беларусаў напрыклад блакітныя вочы, у чарнагорцаў цемныя карычневыя вочы. Антрапалагічна беларусы і балканцы розныя людзі. Калі мы носьбіты гаплагрупы R1A то Балканцы носьбіты I2.
  • Пень
    15.05.2023
    Arciom, якое антрапалягічна? пры чым тут гэта? Славяне, гэта моўная група. Славяне мігравалі на Балканы, і першая славянская дзяржава была сербская дзяржава Дукля. Што здарылася з ілірыйцамі можна толькі здагадвацца, і хутчэй за ўсё яны былі асыміляваныя славянамі. Згаданыя "стаякі" датуюцца 12-м стагоддзем, калі ўласна ілірыйцаў ужо даўно не існавала, і да іхнай культуры "стаякі" дачыненьня мець ня могуць, а памяць пра саміх ілірыйцаў хіба што празь бізантыйскія пісьмовыя сьведчаньні была захавалася.
  • Arciom
    15.05.2023
    Пень, ты сам себе супрацьрэчыш. Ты правільна напісаў што славяне гэта моўная група. Моўная і толькі ўсяго. Такім чынам даю значэньне тэрміну славяне: гэта сукупнасць розных этнічных і расавых груп, якія адрозніваюцца па генетыкі , культуры, рэлігійнай прыналежнасці, традыцыйным укладзе, побыту але якія размаўляюць на групе славянскіх моў. Беларуская культура. Напрыклад беларусы гэта балты па генетыкі, культуры, па традыцыях але мы размаўляем на беларускай славянскай мове. Балканцы гэта ілірыйцы але яны размаўляюць на славянскай мове. А генетычна, культурна, ментальна яны засталіся тымі ж ілірыйцамі.
  • Пень
    15.05.2023
    Arciom, не, я сабе не супярэчу. Я пагадзіўся з вамі, што ілірыйцы нікуды фізычна не выпарыліся з Балканаў, але былі асыміляваныя славянамі. То бок, цяперашнія славяне, сербы, харваты ды чарнагорцы, могуць мець у сваёй славянскай культуры нейкія захаваўшыяся элементы з культуры ілірыйцаў, і нават зьнешнія рысы (нікому дакладна не вядомыя) тых ілірыйцаў, але не ў частцы, пра якую вядзецца ў артыкуле. Бо ілірыйцы не зьбегалі да славянаў, каб засвоіць ды ўзяць у карыстаньне іхную мову й працягваць сваё далейшае кампактнае йснаваньне ва ўласнай культуры, асобна ад славян, але славяне масава перасяліліся ў рэгіён, прынесшы з сабою сваю мову, культуру, звычкі й традыцыі, выціснуўшы (хай і не цалкам) папярэднія. У той плыні ілірыйцы растварыліся. І вядома, што ўжо пасьля 6-га стагоддзя яны не дамінавалі там. Усе тыя "стаякі", як тут пішуць, не старэйшыя за 12 ст., ранейшых такіх, якія ўзростам адпавядалі б даславянскаму часу, і іх можна было б залічыць да элементаў культуры ілірыйцаў пазьней перанятых славянамі, не выяўлена. То бок, выказваць сумневы, ды зьвязваць "стаякі" з культурай даславянскіх раманізаваных ілірыйцаў, не выпадае, і гэта толькі славянская культурная спадчына... Нешта іншае ілірыйскае, цалкам, або часткова, мажліва й захавалася, узбагаціўшы славянскую культуру, але гэта ня выпадак, пра які вядзецца ў артыкулу...
    Дарэчы, вашае цьвержаньне, што беларусы генетычна адпавядаюць, альбо блізкія бáлтам - ня будзе адпавядаць сапраўднасьці. Бо адпаведна дасьледваньняў, пра якія НН давала матар'ял, генетычна беларусы найбольш блізкія нарвежцам...
  • Valadzimir
    16.05.2023
    Arciom, ізноў нагадаю, што ніякіх "балтаў" па генетыке НЕ ІСНУЕ. Сёняшнія "балты" ліетувісы і латышы (мужчыны) - гэта сумесь носьбітаў славянскай гаплагрупы R1a - меньш 40%, і носьбітаў вугра-фінскай гаплагрупы N1c1 -
    каля 45% . І таксама нагадаю, што "балты" былі прыдуманы нямецка-прускім лінгвістам Несельманам менавіта як моўная "супольнасьць".  Гэта значыцца "балты" - гэта фіны, асіміляваныя продкамі славянаў і самімі славянамі.
  • Valadzimir
    16.05.2023
    Пень, перш чым пісаць гэтую недарэчнасьць пра найбольшую генетычную блізкасьць беларусаў і нарвежцаў, Вы хаця б  спачатку паглядзелі агульнавядомыя дадзеныя пра генетыку народаў Еўропы, напрыклад, вось гэтую наглядную табліцу. https://4.bp.blogspot.com/-oInmqpiNneI/VpEFubfX3DI/AAAAAAAAv6o/gU93UifmQRg/s1600/%25D0%2593%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25BB%25D0%25BE%25D0%25B3%25D1%2580%25D1%2583%25D0%25BF%25D0%25BF%25D1%258B.jpg. Як бачна, нічога "найбольш блізкага" паміж беларусамі і нарвежцамі няма.
  • Пень
    16.05.2023
    Valadzimir, я не пісаў тут пра гэта, я чытаў пра гэта тут. Адразу папярэджу, што поркацца па архівах ня буду, няхай поркаюцца тыя, каму трэба, а я й так добра памятаю той навуковы артыкул, з усімі доказамі адмыслоўцаў ды пераканаўчымі спасылкамі. Дарэчы, калі "балты"- гэта ўсяго толькі маладая назва, уведзеная ў побыт тым немцам, дык і назва "славяне" таксама толькі назва, хіба больш старая, што паходзіць ад слова "slave"/"sklave", заходне-германскай языковай групы. Славяне й былі выціснуты германцамі з Заходняй часткі Еўропы... Што скажаце ?
  • Пень
    16.05.2023
    Valadzimir, фіны да балтаў ня маюць ніякага дачыненьня. Гэта дзве розныя моўныя групы, і зусім розныя мовы. Да фіна-вугрскай моўнай групы адносіцца мова эстонцаў, і некалі адносілася мова ліваў, тэрыторыя расьсялення якіх цяпер знаходзіцца ў межах Латвіі і Эстоніі. Вашыя "тэорыі" набылі зусім цемрашальскі выгляд, спадар Valadzimir...
  • Arciom
    16.05.2023
    Valadzimir, вы пра якіх балтаў кажыце? Калі для вас балты гэта летувісы, латышы, эстонцы то сапраўдныя балты гэта толькі летувісы. Латышы маюць фінскую кроў. Я жа маю на ўвазе старажытных балтаў: яцьвягаў, прусаў, мазуроў, галіндаў, крывічоў. Балты гэта вялікая супольнасць якая даходзіла на поўдзень да Кіева і Валыні, на ўсход амаль да Масквы, на захад займала усю паўночную Польшчу г.з. Мазовію.
  • Пень
    16.05.2023
    Arciom, "Латышы маюць фінскую кроў." .... Блін, ізноў, пры чым тут кроў? гэта тэрмін тычыцца толькі моўнай, а не расавай, групы, гэта група народаў, размаўляючых балцкай мовай. Латыская мова ня мае нічога агульнага з фіна-вугрскай. Як і ліетувісы, латышы прадстаўляюць усходне-балцкі народ.
  • антифилологиня
    16.05.2023
    "народаў, размаўляючых балцкай мовай"
    а гэта правільны абарот рэчы ў нашай мове?
  • хвілёляг
    16.05.2023
    антифилологиня, самы правільны.