ад Лагойскіх лясах... ад Лагойска да Дамашкавіч 60 км. і район Докшыцкі
гэтыя журналісты не могуць, каб не падмануць) нават у загалоўку
Лагоец
03.12.2022
--, Але ж Лагойскі раён вялікі, а цэнтр ягоны - на іншым яго баку. То-бок 60 кіламетраў да Лагойска не раўназначна 60 кіламетраў да Лагойскага раёна. Дамашкавіцкі санаторый - на самай мяжы раёнаў і абласцей, і пайшоўшы ў лес, той дзед гэтую адміністрацыйную мяжу лёгка мог перасячы. Нездарма ж яго і лагойскія ратавальнікі шукалі, і ў плешчаніцкую бальніцу вазілі. Ды і саму сітуацыю апісалі ў канале Лагойскага раёна. Таму тут няма асаблівай памылкі, Лагойшчына не прыплеценая за вушы.
--
03.12.2022
Лагоец, дзіка выбачаюся) была не права. ну я ж адміністрацыйнай карты не бачыла. а прабіраліся мы да возера Дамашкаўскага праз Замасточча... цяпер бачу, што вярталіся з Докшыцкага па сутнасці ў Лагойскі раён) але мяжа так цікава праведзена... палова возера ў Лагойскім раёне, а палова ў Докшыцкім... і з тэрыторыяй гэбэшнага санаторыя незразумела - ці ўся яго тэрыторыя адносіцца да Докшыцкага раёна?
Лагоец
03.12.2022
--, Вось ужо чаго не ведаю, таго не ведаю. Але думаю, што калі нейкая частка тэрыторыі санаторыя залазіць у іншы раён, то гэта наўрад ці вялікая перашкода. Усё ж такі адміністрацыйныя межы - даволі ўмоўныя, гэта ж не дзяржаўныя. Калі нейкія пытанні эканамічнай мэтазгоднасці ўключаюцца, то на іх не глядзяць асабліва. Тым больш калі зацікаўлены бок - такая сур'ёзная структура, як ГБ.
Лагоец
03.12.2022
--, Дарэчы, вось з'явілася і больш падрабязная інфармацыя з пазначэннем на карце, дзе менавіта чалавека знайшлі: https://t.me/logoysk_official/3062. Выглядае, што каля вёскі Раўнядзь Акалоўскага сельсавета Лагойскага раёна.
--
03.12.2022
"Калі нейкія пытанні эканамічнай мэтазгоднасці ўключаюцца, то на іх не глядзяць асабліва" Лагоец, угу гляджу ўсё на тую ж карту... евреепт минимаркет (4к13) ля самай мяжы Лагойскага раёну)
--
03.12.2022
але мяне турбуе іншае... 6 кіламетраў няслі цела гэтага 85-гадовага расіяніна...
па лесе... у зімовых умовах...
хочацца спадзявацца, што пры жыцці гэта быў годны чалавек...
Лагоец
03.12.2022
--, Ратавальнікі як лекары - яны не мусяць разбірацца, добры чалавек ці кепскі, калі нешта пагражае ягонаму жыццю і здароўю. Яны мусяць ратаваць любога.
--
03.12.2022
Лагоец, вой, ведаеце што... ведаю я тут рознага кшалту "ратавальнікаў" і "лекараў"...
--
03.12.2022
хлопчыка ля Белавежскай пушчы так і не знайшлі. ініцыятывы добраахвотных ратавальнікаў скасавалі. а расейскага дзеда ля гэбэшнага санаторыя дзяржаўныя ратавальнікі раптам знайшлі... якая мілата
Лагоец
04.12.2022
--, Прычым тут адно да другога? Хлопчыка не знайшлі, бо яго, відаць, выкралі і некуды вывезлі, а не проста ён згубіўся. І тут не ратавальнікі вінаватыя, яны то сваю працу зрабілі. А з расійскім дзедам іншая сітуацыя. Як і з сотнямі іншых, хто згубіўся ў лесе. Пераважную большасць іх знахолзяць, і менавіта прафесійныя ратавальнікі.
В логойских лесах заблудился 85-летний россиянин, его шесть километров несли на руках
гэтыя журналісты не могуць, каб не падмануць) нават у загалоўку
але мяжа так цікава праведзена... палова возера ў Лагойскім раёне, а палова ў Докшыцкім... і з тэрыторыяй гэбэшнага санаторыя незразумела - ці ўся яго тэрыторыя адносіцца да Докшыцкага раёна?
Лагоец, угу
гляджу ўсё на тую ж карту... евреепт минимаркет (4к13) ля самай мяжы Лагойскага раёну)
6 кіламетраў няслі цела гэтага 85-гадовага расіяніна...
па лесе... у зімовых умовах...
хочацца спадзявацца, што пры жыцці гэта быў годны чалавек...
ведаю я тут рознага кшалту "ратавальнікаў" і "лекараў"...
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/304573
Лагоец, дзякуй
да мы поняли