В мире

Россия остается без лития. Это может подорвать ряд ключевых отраслей ее экономики, включая атомную энергетику

Чили и Аргентина прекратили отгрузку литиевого сырья для российских предприятий. Прекращение поставок может иметь для России ощутимые болезненные последствия, потенциально способны подорвать ряд ключевых отраслей промышленности, где Россия занимает заметные места, пишет «РИА Новости».

Высокатэхналагічная вытворчасць акумулятараў на аснове літый-іённай тэхналогіі для гібрыдных і электрычных аўтамабіляў Mercedes-Benz у Германіі. Фота: Jens Meyer / AP

Чаму так адбылося?

З канца лютага заходнія краіны ўвялі некалькі пакетаў санкцый супраць Расіі. Аргенціна і Чылі санкцыі не ўводзілі, аднак заходнія абмежаванні закранулі расійскія фінансавыя і транспартныя кампаніі, а таксама маршруты для транспарціроўкі, што прывяло да перапынку ў пастаўках. У канцы сакавіка газета Washington Post паведаміла, што ЗША разглядаюць магчымасць увядзення другасных санкцый да іншых краін за «ўзаемадзеянне з бакамі расійскай эканомікі». Па словах адной з крыніц выдання, санкцыі будуць накіраваныя на тое, каб «зрабіць Расію «радыеактыўнай» і для неамерыканскіх і нееўрапейскіх прадпрыемстваў», паведамляе «РБК».

Чаму літый важны?

Літый, яго злучэнні і сплавы крытычна неабходныя для тэхналагічнага развіцця шматлікіх галін — аўтапрама, авіябудавання, металургіі, мікраэлектронікі, хіміі і іншых. Літый найболеш важны пры вытворчасці акумулятарных батарэй вялікай ёмістасці. Малавядомай вобласцю прымянення літыю з'яўляецца фармакалогія. Гэты метал выкарыстоўваецца для вытворчасці псіхатропных прэпаратаў.

Запатрабаваны ён і ў цяжкай прамысловасці. Літый патрэбны для выплаўлення і легіравання алюмінію, павышэння пластычнасці, трываласці і аднаўлення металаў.

Пры гэтым ключавая для Расіі галіна, дзе без згаданага металу ніяк не абысціся, — гэта ядзерная энергетыка. Літый — адзіна даступная крыніца атрымання трыцію, таксама ён ужываецца пры вырабе стрыжняў, што рэгулююць сістэму абароны рэактара.

Расія крытычна залежная ад імпарту літыевай сыравіны.

У 2019 годзе аб'ём закупак гэтага металу склаў больш за 61 тону, з якіх 41 тона — з Чылі, 14 тон — імпарт з Аргенціны. На трэцім месцы сярод пастаўшчыкоў значыцца Кітай са сціплым паказчыкам у шэсць тон.

Як піша дзяржаўнае агентва, спыненне паставак літыю здольнае не толькі абцяжарыць пашырэнне расійскай прысутнасці на сусветным атамным рынку, але і — у сярэднетэрміновай перспектыве — паставіць пад пытанне надзейнасць працы атамных рэактараў унутры самой Расіі.

Дзе ёсць літый?

Сукупныя сусветныя запасы літыю ледзь перавышаюць пяцьдзясят мільёнаў тон. З іх дзесяць знаходзяцца ў Аргенціне, дзевяць у Балівіі, восем з паловай у Чылі, у Кітаі ‒ каля семі мільёнаў тон, у ЗША ‒ шэсць з паловай, у Аўстраліі ‒ пяць мільёнаў тон.

«Калі прыбраць з пералічанага спісу недружалюбныя нам краіны і дадаць Аргенціну з Чылі, то нескладана ўбачыць, што нас паказальна заганяюць у рэсурсны капкан, і шляхоў выхаду з яго не так ужо шмат», — піша РИА Новости.

У Расіі ёсць уласны літый, і ў дастатковай колькасці, але яна яго не распрацоўвала. Дакладныя прычыны гэтага не называюцца. Можна меркаваць, што гэта было эканамічна немэтазгодна.

Адзіны рэалізаваны праект значыцца за «Газпрамам», які на пачатку лютага бягучага года заключыў пагадненне з Іркуцкай нафтавай кампаніяй на здабычу літыю ў межах Кавыкцінскага газакандэнсатнага радовішча. Натуральна, за такі кароткі тэрмін практычныя работы нават не пачыналіся.

Паводле «РИА Новости», Мінпрамгандль ацэньвае бягучую сітуацыю з літыем як «гіганцкую праблему». Адзіны канал паставак, што пакуль працуе, — Балівія. Але, як піша агенцтва, пры спыненні паставак з дзвюх краін Лацінскай Амерыкі «лагічна рыхтавацца да наступлення складаных часоў».

Становішча з пастаўкамі літыю ў Расію завісла ў кропцы нявызначанасці, канстатуе «РИА Новости».

Комментарии

Алексиевич: Я вернусь, когда народ вернется14

Алексиевич: Я вернусь, когда народ вернется

Все новости →
Все новости

Потенциальный будущий канцлер Германии предлагает выставить России ультиматум4

Работает не ради денег, визионер и летает в эконом-классе, хотя может позволить себе частный самолет. IT-бизнесмен рассказал о Добкине8

В Москве верующего задержали за высказывания против войны. Донос мог написать священник

«Лукашенко первый почувствует катастрофу Путина» — Светлана Алексиевич в большом интервью ТОК21

Новогрудский архиепископ заявил, что Зеленский купил машину Гитлера. Это давно опровергнутый фейк12

Биткоин впервые превысил 80 тысяч долларов1

Серьезная авария произошла под Слуцком — пятеро человек попали в больницу, один погиб на месте

Стало известно, почему российские туристы массово едут в Беларусь9

Квартиры, которые находятся в процессе приватизации, могут снова стать государственными. При каком условии?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексиевич: Я вернусь, когда народ вернется14

Алексиевич: Я вернусь, когда народ вернется

Главное
Все новости →