Общество

Газету «Новы час» читает как минимум тысяча заключенных. Интервью с главным редактором Оксаной Колб

Главный редактор газеты «Новы час» Оксана Колб рассказывает «Радыё Свабода», как изменилась работа редакции за последний год, как сама она стояла в сцепке на Площади перемен и что чувствует, когда получает письма благодарности, написанные за решеткой.

Аксана Колб

Аксана Колб узначаліла выданьне пасьля заўчаснай сьмерці заснавальніка СМІ Аляксея Караля ў 2015 годзе. «Новы час» сёньня — гэта папяровая газэта з накладам 7 тысяч асобнікаў, адзінае незалежнае выданьне, якое трапляе ў беларускія турмы. А таксама інтэрнэт-сайт, на якім у верасьні 2020 году было больш за 1 мільён наведнікаў.

«2020 год быў і цяжкі, і натхняльны»

Галоўная рэдактарка кажа, што 2020 год быў самы цяжкі за ўвесь час існаваньня газэты, якую пачынаючы з 2008 году некалькі разоў «выкідалі» і з падпіскі «Белпошты» і з шапікаў «Белдруку». Зь лютага 2021 году РУП «Белсаюздрук» зноў скасавала дамову на распаўсюд «Новага часу».

«З другога боку, 2020 год быў натхняльны, у тым ліку і для рэдакцыі. Са жніўня мы перайшлі ў амаль кругласуткавы рэжым працы.

Вядома, хацелася б, каб працы было менш, і людзей больш, і заробкі вышэйшыя, — але што ёсьць, тое ёсьць. І гэта ўсё кампэнсуецца такім водгукам ад чытачоў, якога ў іншых умовах мы і не атрымалі б», — сьцьвярджае Аксана.

У гарачыя жнівень, верасень і кастрычнік літаральна ўвесь калектыў «Новага часу» на чале з галоўным рэдактарам працаваў на нядзельных і жаночых маршах.

«На адным маршы затрымалі адразу трох фатакораў «Новага часу». Раней, калі затрымлівалі аднаго карэспандэнта, мы меркавалі, што калі накіруем некалькіх, то хоць хтосьці здолее даслаць цікавыя фота. Але ў той дзень затрымалі ўсіх трох! Але і тады мы перастрахаваліся — было яшчэ двое запасных. І адзін зь іх умудрыўся зьняць, як затрымліваюць аднаго з трох асноўных! Я патэлефанавала прэс-сакратару МУС Вользе Чамаданавай і запыталася: «Вы што, адмыслова палюеце на «Новы час»?» Яна адказвае: «Ну што вы!».

На жаль, такая наша рэчаіснасьць, што цяпер чалавек з бэджыкам ці ў камізэльцы «Прэса» — гэта мішэнь. Бэджык і камізэлька — не абарона, а трыгер: затрымаць», — мяркуе Аксана Колб.

У лістападзе трое фотакарэспандэнтаў «Новага часу» трапілі на Акрэсьціна.

20-гадовая Яна Трусіла была затрыманая 1 лістапада, адседзела 13 сутак, а праз два тыдні атрымала яшчэ 15 сутак.

«Пасьля адседкі мы зь ёй шчыра размаўлялі: 28 сутак у ізалятары яе не спынілі, наадварот, яна казала, што гэта быў вельмі цікавы і карысны досьвед, яна не шкадуе ні пра што. Больш мама яе хвалявалася, я зь ёю часта камунікавала, спрабавала супакоіць.

Дзьмітрыя Дзьмітрыева, які меў вялікі досьвед працы ў міліцыі, моцна зьбілі, у яго перапонка барабанная пашкоджаная, ён дагэтуль лечыцца», — расказвае Аксана пра тое, з чым сутыкнуліся супрацоўнікі рэдакцыі.

Але ніхто з рэдакцыі не адмовіўся працаваць, ніхто ня звольніўся.

«Тут нічога крамольнага няма, але вы ж ведаеце, у якой краіне мы жывём»

На сталага аўтара «Новага часу» Дзяніса Івашына завялі крымінальную справу за журналісцкае расьсьледаваньне, абвінавачваюць ва «ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўніка ўнутраных спраў» (паводле артыкула 365 КК).

Рэдакцыя «Новага часу», Дзяніс Івашын другі зьлева ў ніжнім шэрагу

«Дзяніс расказаў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

Прэтэнзій да Івашына і быць ня можа, бо ўся інфармацыя бярэцца Дзянісам з адкрытых крыніц. У дадзеным выпадку — з сайта МУС. Па-другое, звычайна перад кожнай публікацыяй мы адпраўляем матэрыял юрысту на вычытку. Адзін з апошніх камэнтароў юрыста — «тут нічога крамольнага няма, але вы ж ведаеце, у якой краіне мы жывём».

Я думаю, што гэта своеасаблівая помста Івашыну. Журналіст «Настоящего времени» запытаўся ў Дзяніса, ці зьвязваўся ён з кімсьці зь сілавых структур Украіны. Івашын адказаў, што зьвязваўся з СБУ. З улікам таго, што за пару дзён да гэтага «зь першых вуснаў» прагучаў «наезд» на Ўкраіну, было зразумела, што гэтыя словы сталі трыгерам для [затрыманьня. — РС] Дзяніса», — разважае Аксана Колб.

Стаяла ў счэпцы на «плошчы Перамен», цудам пазьбегла затрыманьня

Галоўная рэдактарка «Новага часу» працавала амаль на ўсіх летніх і восеньскіх акцыях. Была ў самых «гарачых кропках»: каля стэлы 9 жніўня, каля мэтро «Пушкінская» 10 жніўня. Прызнаецца, што найбольш яе ўразіў нядзельны марш 16 жніўня, калі на вуліцы сталіцы выйшла як мінімум 200 тысяч чалавек.

«У мяне спачатку была эўфарыя ад колькасьці такіх прыгожых і ўзьнёслых людзей. А потым я заплакала: «Людзі, а дзе вы былі раней? Чаму трывалі 26 гадоў?» — дзеліцца эмоцыямі Аксана.

Кажа, што цудам пазьбегла затрыманьня 15 лістапада на «плошчы Перамен», куды людзі прышлі ўшанаваць памяць бязьвінна загінулага Рамана Бандарэнкі.

«Я стаяла ў счэпцы на «плошчы Перамен». Мы сьпявалі. «Купалінку» ажно 3 разы, потым «Магутны Божа», «Пагоню». Магчыма, мы «ўбаюкалі» сілавікоў «Купалінкай», гэта ж амаль калыханка. Калі пачаліся жорсткія затрыманьні, старшы кажа: «Чаго стаіце? Ідзіце хутчэй адсюль!» — «Куды? Вы ж паўсюль?» — перапытваю. Ён адказвае: «Ідзіце налева». Мы пайшлі направа. З намі былі яшчэ дзьве жанчыны — мы ўсе выйшлі, нас не затрымалі. Я яшчэ ўступіла ў спрэчку з камандзірам АМАПу Дзьмітрыем Балабам, кажу: «Элітнае падразьдзяленьне прыехала сьвечкі раскідваць!» Ня ведаю, чаму нас выпусьцілі адтуль», — са сьлязьмі на вачах узгадвае тыя падзеі Аксана.

«Новы час» — глыток сьвежага паветра за кратамі»

Аксана Колб не хавае, што стамілася. Аднак на працу яе натхняюць лісты падзякі, асабліва з-за кратаў. «Новы час» — адзінае незалежнае друкаванае выданьне, якое даходзіць да турмаў.

«Прынамсі тры-чатыры сотні чалавек, якія цяпер за кратамі, падпісаныя на газэту, а з улікам таго, што яны ж не ў адзіночных камэрах сядзяць, газэту прачытае як мінімум 1 тысяча.

Бывае, працуеш-працуеш, а потым так хочацца на ўсё плюнуць, думаеш: а каму гэта трэба? Атрымаеш цэлы стос лістоў з-за кратаў — а гэта тыя чытачы, якім ты патрэбны дакладна, для якіх ты мусіш працаваць. Нават калі за кратамі застанецца два-тры чалавекі, ты ўсё адно мусіш працаваць! Літаральна ў кожным лісьце пішуць, што «Новы час» — глыток сьвежага паветра за кратамі, Мы стараемся рабіць прыгожую, кідкую вокладку кожнага нумара. Часам цэнзары не прапускаюць, адрываюць першую старонку, пісалі нам вязьні», — кажа Аксана.

Яна паказвае кранальны ліст журналісткі Каці Андрэевай, якая шчыра дзякуе за газэты, лісты Сяргея Пятрухіна, Мікалая Казлова, Зьмітра Фурманава, Ігара Лосіка — з малюнкам лася.

«Вось які ліст даслаў 18-гадовы Ціхан Клюкач — з малюнкам, зробленым звычайнымі шарыкавымі асадкамі, чорнай і чырвонай.

Пішуць у газэту ня толькі палітзьняволеныя. Рэгулярна піша звычайны крымінальнік-рэцыдывіст з калёніі № 14, што ў Навасадах. Ён прачытаў гісторыю выкладчыцы БДУІР Вольгі Філатчыкавай і папрасіў перадаць ёй паштоўку».

«Наш сталы падпісчык, у яго пажыцьцёвае зьняволеньне, у турме перайшоў на беларускую мову»

Заснавальнік «Новага часу» — Таварыства беларускай мовы. У газэце заўсёды было шмат матэрыялаў на тэмы гісторыі, культуры, ёсьць літаратурны дадатак. Ці ўдаецца захаваць гэты кірунак?

«Калі фармуеш кожны нумар, ставіш задачу-максымум: ёсьць сталыя чытачы, якія выпісваюць газэту шмат гадоў. Трэба, каб ім было цікава. Будуць тыя, хто і ўпершыню ўбачыць газэту — шмат хто раскідвае па скрынях у сваім раёне, у сваім рэгіёне. А ёсьць тыя, хто сядзіць за кратамі, — у іх зусім іншы запыт на кантэнт.

А тут зьявілася новая катэгорыя — родныя тых, хто сядзіць. Калі ліставаньне са зьняволенымі перарываецца, яны зьвяртаюцца ў газэту. У нас зьявіліся новыя рубрыкі: «Лісты за краты», «Лісты з-за кратаў», «Дзень народзінаў за кратамі». Да таго ж у кожным нумары мы стараемся даваць кранальную чалавечую гісторыю. І прыходзяць водгукі: хтосьці пра сям’ю сваю прачытаў, хтосьці ўпершыню пабачыў фота дзіцяці ў газэце, бо фатаздымкі звычайна ў турму не перадаюць», — расказвае Аксана Колб.

«І друкаванае выданьне, і сайт «Новага часу» выходзяць выключна па-беларуску. І гэта прынцыповае рашэньне», — тлумачыць галоўная рэдактарка.

І, дарэчы, менавіта жнівень, верасень і кастрычнік пацьвердзілі, што калі людзям хочацца прачытаць, калі ім цікава — яны будуць чытаць па-беларуску.

Ёсьць яшчэ адна цікавая акалічнасьць. Некаторыя палітвязьні, якія чытаюць нас ужо некалькі месяцаў, за кратамі пераходзяць на беларускую мову. У нас ёсьць сталы падпісчык, які чытае нас ужо шмат гадоў. У яго пажыцьцёвае зьняволеньне. Ён у турме перайшоў на беларускую мову, прычым з усімі камунікуе па-беларуску: з сукамэрнікамі, зь «вертухаямі». Час ад часу ён піша нам артыкулы, мы нават некалькі друкавалі.

Мы зараз жартуем, што як італьянскі джаз пайшоў ад тых, хто сядзеў у амэрыканскіх турмах, так і адраджэньне беларускай мовы пачнецца з тых, хто сядзеў у турмах і чытаў «Новы час», — кажа Аксана.

«Блогеры таксама казалі, што «папера» памірае, а цяпер чытаюць за кратамі «Новы час»

Цяпер вядзецца шмат спрэчак: ці патрэбныя наагул друкаваныя выданьні — маўляў, яны выміраюць ва ўсім сьвеце, інтэрнэт іх выціскае. Мала хто чытае і вялікія матэрыялы, так званыя «лонгрыды»: людзі перайшлі ў сацыяльныя сеткі, тэлеграм.

На думку Аксаны Колб, павінна існаваць усё, бо немагчыма прымусіць чытача чытаць тое ці іншае.

«На жаль, у маім разуменьні мэдыя робяць усё, каб іх не чыталі. Мы вымушаны выхоўваць чытача, а не падстройвацца пад яго. І калі такімі тэмпамі мы будзем зьніжаць якасьць кантэнту, колькасьць знакаў, то праз 5 гадоў ніхто, акрамя аднаго сказу, ня зможа нічога прачытаць.

Калі ў газэце будуць вялікія якасныя і цікавыя тэксты, людзі будуць іх чытаць», — перакананая Аксана.

І прывяла прыклад: калі «Новы час» праводзіў адзін з чарговых конкурсаў імя заснавальніка выданьня Аляксея Караля, свой матэрыял на конкурс даслаў 18-гадовы хлопчык.

«І калі мы яго ўзнагароджвалі, ён патлумачыў, што «мне часам складана, я толькі адзін артыкул на дзень чытаю». Цяпер ён у нас працуе, піша, шмат чытае — гэта я пра тое, што калі мы будзем да гэтага імкнуцца, будуць запатрабаваныя і тэлеграм, і сторыз, і вялікія тэксты таксама. Бо ў кожнага тэксту — свой кантэнт, свой чытач — гэта адзін бок.

А другі бок — колькі ў нас зараз блогераў за кратамі? Ледзьве ня ўсе. Блогеры таксама казалі, што папера памірае, будучыня за тэлеграмам, за ютубам, а што мы атрымліваем цяпер? Лісты з падзякамі, што ёсьць «Новы час», які яны могуць пачытаць. Калі я адказваю ім на лісты, паўжартам пішу, што калі вы выйдзеце на волю і будзеце выпісваць газэту на свой хатні адрас, варта правесьці агульную сустрэчу ўсіх палітвязьняў, а вы пра гэта раскажаце ў сваіх блогах». Як на мой розум, павінна існаваць усё — я супраць усякіх забаронаў і абмежаваньняў. Бо ніводная забарона ніякіх праблем яшчэ ня вырашыла«, — перакананая Аксана Колб.

Яна мае пэўнасьць, што папяровыя мэдыя ў Беларусі хутка не памруць.

«З улікам тэндэнцый, якія маюць месца ў сьвеце, пакуль надыдзе пара паміраць паперы ў Беларусі, прыйдзе тэндэнцыя аднаўляць паперу ва ўсім сьвеце», — мяркуе яна.

«Я не лічу, што беларускія СМІ — канкурэнты. Мы калегі і партнэры»

Абнаўляць сайт штодня «Новы час» пачаў у 2014 годзе, калі галоўным рэдактарам быў Аляксей Кароль. І тады калектыў паставіў задачу: дасягнуць 1 тысячы ўнікальных наведнікаў у дзень, кажа Аксана Колб.

«Мы паціху ішлі да гэтай мэты. На жаль, Аляксей Сьцяпанавіч гэтага так і ня ўбачыў. Здаецца, у дзень, калі ён памёр, мы дасягнулі гэтай лічбы. А сёньня, калі ў нас 20—30 тысяч наведнікаў на дзень, думаем: «А што так мала? Што ня так? Чаму не чытаюць?»

Канечне, усё гэта дзякуючы жніўню, тым гарачым падзеям. І ў тым ліку праз тое, што шмат нашых калегаў тады былі заблякаваныя. Пасьля 9 жніўня на сайце на 30—40% быў наш кантэнт, астатняе — нашых калегаў. Мы стараліся зьбіраць усё самае цікавае і лепшае з розных рэсурсаў, каб людзі ведалі, што адбываецца ў краіне. Бо ня ўсе адразу маглі перайсьці на VPN. Таму мы абралі такую тактыку — працавалі як агрэгатар, без выходных, без адпачынкаў. Калі ўлічыць, што нас ня так і шмат, на дзень на сайце ў нас было па 60—70 навінаў. Натуральна, гэта адбілася і на наведвальнасьці.

Я не лічу, што беларускія СМІ — канкурэнты, паколькі мы жывём пры гэтай уладзе. Калі штосьці зьменіцца, тады будзем ваяваць за крыніцы інфармацыі, спрабаваць раней за ўсіх паставіць навіну на сайт. Цяпер мы партнэры і калегі. Таму я заўсёды з удзячнасьцю, а не з прэтэнзіямі ўспрымаю, калі хтосьці робіць перадрук нашых матэрыялаў. Бо для мяне зараз важна, каб як мага больш людзей прачытала гэта, а ня тое, хто першы гэта надрукаваў.

Паводле Similarweb, у жніўні на сайце было каля 800 тысяч наведнікаў, у верасьні — больш за 1 мільён. Для «Новага часу», які ўсё ж лічыўся «нішавым» выданьнем, гэта даволі шмат», — мяркуе галоўная рэдактарка.

«Любыя выпрабаваньні — гэта стымул да разьвіцьця»

Як і многія іншыя недзяржаўныя друкаваныя выданьні, «Новы час» пастаянна сутыкаецца зь цяжкасьцямі распаўсюду. У 2008 годзе газэту адмовіліся распаўсюджваць і «Белпошта», і «Белсаюздрук». Толькі ў 2017 годзе ўлады дазволілі падпіску і продаж газэты. Аднак у лютым 2021 году «Белсаюздрук» скасаваў дамову з «Новым часам». Галоўная рэдактарка жартуе, што за гэта можна толькі падзякаваць «Белсаюздруку».

«Мы чарговы раз даведаліся, колькі людзей нас падтрымліваюць, у нас павялічылася колькасьць падпісчыкаў. Да таго ж зьявілася шмат добраахвотных распаўсюднікаў. Людзі прыходзяць у рэдакцыю, забіраюць па 200 экзэмпляраў, развозяць па рэгіёнах, раскідваюць па паштовых скрынях.

Шмат людзей прапануюць сваю дапамогу. На некаторых глядзіш і думаеш: «вам бы яшчэ чым дапамагчы», а яны гатовыя распаўсюджваць газэту, набываючы яе за свае грошы.

Так што адмова «Белсаюздруку» — гэта быў своеасаблівы штуршок. Любыя выпрабаваньні — гэта стымул да разьвіцьця», — кажа галоўная рэдактарка.

У апошнім нумары «Новага часу» зьявіўся новы спэцпраект — «Беларусь спартыўная», дадатак выйшаў на 12 старонках. Аксана Колб мяркуе, што калі зьяўляецца новы чалавечы рэсурс — грэх яго ня выкарыстаць. Яе вельмі радуе, што людзі прыходзяць не па грошы, а менавіта па рэалізацыю сваіх магчымасьцяў.

«Да нас нядаўна прыйшоў Сяргей Кайко. Калі з «Прессбола» пачалі звальняцца і іншыя прафэсіяналы, стала зразумела: ёсьць людзі, чаму ня даць магчымасьць ім пісаць?

У нас ёсьць беларускамоўныя спартоўцы, але няма беларускамоўнага спартовага кантэнту. Мы вырашылі гэтую нішу заняць. Першы нумар спартовы быў у фармаце PDF на сайце, а зараз вырашылі выпусьціць у друкаваным выглядзе.

«Нас усіх пасадзяць? Мы і за кратамі будзем нешта выдаваць»

Аксана Колб любіць плянаваць сваё жыцьцё і працу, нягледзячы на непрадказальнасьць.

«Калі ёсьць плян А, плян В, плян С — лягчэй выжываць. Канечне, хацелася б разьвівацца, рабіць дадатак — і літаратурны, і спартовы. Марым пра каляровы друк.

Хацелася б, каб расла колькасьць падпісчыкаў, бо гэта нашы грошы, нашы прыбыткі. Я спадзяюся, што ўсе тыя людзі, якія чытаюць нас за кратамі, застануцца нашымі падпісчыкамі, а некаторыя стануць інвэстарамі. Думаю, што іх месяцы за кратамі дадуць зразумець, што мэдыя — гэта важны рэсурс, які трэба выкарыстоўваць. Хто цяпер за кратамі? Банкіры, айцішнікі, прадпрымальнікі. Калі яны выйдуць, я пэўна буду зь імі размаўляць, каб яны інвэставалі ў СМІ», — заяўляе галоўная рэдактарка «Новага часу».

Тым больш што ёсьць такая клясная каманда, дадае яна.

«А я ўпэўненая, што мы будзем жыць у нармальнай краіне, і хацелася б, каб наша супэркаманда атрымлівала нармальныя заробкі і магла дастойна адпачываць, будаваць сваё жыцьцё.

Канечне, нас могуць зачыніць — як друкаванае СМІ. Але застанецца сайт. Будуць блякаваць — давядзецца шукаць іншыя шляхі. Яшчэ адзін варыянт — усіх нас пасадзяць. Але я ўпэўненая, што мы і за кратамі будзем нешта выдаваць. Бо і ў турмах ёсьць свае формы камунікацыі. Будзе рукапісны «Новы час» за кратамі», — пералічвае варыянты разьвіцьця падзей Аксана.

«І я не выбірала свой шлях, і Сьвятлана Ціханоўская не выбірала. Усё адно будзем вінаватыя»

Нядаўна Аксана Колб брала інтэрвію ў Сьвятланы Ціханоўскай. Пажартавалі: што ў іх агульнага, акрамя таго, што абедзьве не вымаўляюць літару «р»?

«І я не выбірала гэты шлях 6 гадоў таму (так сталася, што Аляксей Кароль адышоў у лепшы сьвет, і трэба было працягваць справу). Так і Сьвятлана не выбірала свой шлях, калі Сяргея Ціханоўскага пасадзілі. І пры ўсіх раскладах — будзе добра ці нядобра, — яна будзе вінаватая. Тое ж самае і са мной: што б я ні рабіла, будзе газэта разьвівацца ці не, — я буду вінаватая.

Па-другое, адказнасьць за людзей. Калі я буду пэсымісткай — як калектыў? Па-трэцяе, наш пэсымізм — гэта ў шмат разоў памножаны пэсымізм тых, хто нас чытае. І мы проста ня маем на гэта права, — разважае яна.

Аксана прызнаецца, што часам ёй хочацца «зашыцца пад коўдру», каб пашкадавалі. Бывае, што і плача.

«Я ж не «жалезная цётка». Плачу і ад кранальных гісторый, і ад маразму, які адбываецца вакол. Але стараюся трымацца. І наагул, у жанчын больш шанцаў вытрымаць, яны больш устойлівыя псыхалягічна, чым мужчыны.

У маім разуменьні, для мужчын больш важны працэс. Для жанчын збольшага важны вынік. Таму ўсе перашкоды, якія зьяўляюцца па ходу рэалізацыі гэтага выніку — гэта толькі перашкоды, празь якія трэба прайсьці і дайсьці да сваёй мэты. А ў мужчынскім разуменьні, калі гэта працэс, перашкоды — гэта ўжо праблемы, бо яны парушаюць працэс. Таму я лічу, што жанчынам якраз лягчэй. Тое, што цяпер адбываецца, гэта толькі пацьвярджае. Хто Tut.by узначальвае? Марына Золатава. Хто БелаПАН узначальвае? Ірына Леўшына. І «Куку», і «Сіцідог» ачольваюць жанчыны», — прыводзіць свае аргумэнты Аксана Колб.

Квадрацыкл, аэратруба, чатыры сабакі і будоўля дому з саломы

Кіраўніца «Новага часу» расказвае, што і першыя гады рэдактарства былі цяжкія, і апошні год таксама. І тады, і цяпер шукае выйсьце сваім эмоцыям.

«У той час я набыла сабе акварыюм. Сабака ў мяне ўжо быў. Так сталася, што ў мяне цяпер чатыры сабакі — я ня ведаю, як бы перажыла ўсё, каб не было сабак. У аэратрубе была, ганяла на квадрацыкле.

Канечне, ратуе дапамога і разуменьне блізкіх. Натхняюць людзі, зь якімі ты працуеш, бо кожны зь іх — сусьвет.

Зараз мы з мужам будуем дом сваімі сіламі, у асноўным па выходных. Гэта мая мара — гадоў 15 таму я прачытала пра экалягічныя саламяныя дамы, дзе будзе добра жыць, дыхацца. Я паціху ішла да гэтай мары, і вось ужо 3 гады будуем. Спадзяюся, сёлета мы скончым і будуць улазіны», — дзеліцца асабістым галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб.

На будоўлі свайго дому

Аксана Колб нарадзілася ў Гомлі, але яе дзіцячыя гады прайшлі ў Лідзе. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. З 1995-га працавала ў газэце «Згода», з 2007-га — у «Новым часе». Пасьля сьмерці Аляксея Караля ў верасьні 2015 году ўзначаліла «Новы час». Замужам, мае дарослую дачку і ўнука.

Комментарии

«Подсчет голосов как сатанистский ритуал». Бывший член комиссии рассказал, как в Беларуси фальсифицируют выборы11

«Подсчет голосов как сатанистский ритуал». Бывший член комиссии рассказал, как в Беларуси фальсифицируют выборы

Все новости →
Все новости

Минский театр имени Горького закрылся на ремонт. Каким он будет после обновления3

Страх пустого пространства. Что объединяет готику и советский бабушатник?12

Интервальное голодание может помочь похудеть, но не улучшить здоровье — ученые

Стали известны подробности страшной аварии с погибшими детьми под Лидой

Илон Маск вернул статус самого богатого человека в мире, побив собственный рекорд4

Ультраправая сторонница теорий заговора будет регулировать правительство США25

Ричард Гир представил новый сериал, в котором свои 20 секунд славы получила и Беларусь2

На Филиппинах вице-президент открыто пригрозила президенту и его семье смертью2

В белорусских лесах пошли зимние опята. Какие еще грибы не спугнули первые снегопады?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Подсчет голосов как сатанистский ритуал». Бывший член комиссии рассказал, как в Беларуси фальсифицируют выборы11

«Подсчет голосов как сатанистский ритуал». Бывший член комиссии рассказал, как в Беларуси фальсифицируют выборы

Главное
Все новости →