У Гродне затрымалі «БЧБ-нявесту» — Іну Зайцаву з Мінска, якая стала сімвалам мірнага пратэсту.
Пра яе затрыманне «Нашай Ніве» паведаміў яе муж.
Яна прыходзіла на акцыі супраць фальсіфікацый і беззаконня ў сукенцы нявесты. Сёння яна прыехала ў Гродна на таксі спецыяльна, каб падтрымаць работнікаў «Азота». Фота яе з Гродна даслаў чытач «Нашай Нівы».
Прычым мы маем інфармацыю, што ў таксі, на якім яна прыехала, «знайшлі сякеры і нажы». Міліцыя паведамляе, што яна застанецца пад вартай да суда ў панядзелак, а «наконт яе ўдзелу ў нейкіх мерапрыемствах і таго, што знаходзілася ў салоне транспортнага сродку, праводзіцца праверка».
Комментарии