Журы Прэміі Гедройца вызначыла доўгі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю ўзнагароду.
У яго ўвайшлі 12 кніг:
- Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019.
- Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019.
- Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.
- Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.
- Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019.
- Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Кнігазбор, Мінск, 2019.
- Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019.
- Давід-Алег Лісоўскі. Кніга. Барк, Гомель, 2019.
- Вера Лойка. Апошні першы снег. Кнігазбор, Мінск, 2019.
- Вінцэсь Мудроў. Восень у Вільні. Кнігазбор, Мінск, 2019.
- Людміла Рублеўская. Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара. Звязда, Мінск, 2019.
- Ганна Севярынец. Гасцініца «Бельгія». Рэгістр, Мінск, 2019.
У журы Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: Ала Брадзіхіна, літаратуразнаўца, выкладчыца; Наста Грышчук, літаратурны крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Вера Жыбуль, літаратуразнаўца, паэтка, перакладчыца; Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, выкладчык літаратуры; Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца, крытык.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016), Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017), Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018), Ілля Сін «Libido» (2019).
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ўвосень.
-
Алена Ланская рассказала, как создала клип с помощью искусственного интеллекта
-
Одного называли белорусским Шаляпиным, а другого — золотым голосом Беларуси. Но жизни обоих артистов трагически оборвались
-
В Жировичах устанавливают новые позолоченные иконостасы в русском стиле. Барочный иконостас церковники передали в музей
Комментарии