История1111

Как литвины завоевывали Сибирь. Не всем повезло: некоторых убили и засушили на память чукчи

Для одних — Голгофа: каторга и ГУЛАГ. Для других — место заработка. Но были в отношениях беларусов и Сибири и более давние страницы. Начиная со времён Ермака, когда российским царям нужны были военные умения шляхты Великого княжества, пишет Андрей Вашкевич. 

Транссібірская магістраль. Расійскія ўлады стагоддзямі спрабавалі пераўтварыць Сібір у заселены рэгіён, а не ў пустку, працятую чыгункай, пабудаванай у канцы ХІХ стагоддзя. Аднак і сёння нельга сказаць, што гэтыя планы цалкам увасобіліся ў жыццё. Фота Shutterstock.com, by Adwo

Мы някепска ведаем пра фармаванне англа-саксонскай імперыі на амерыканскім кантыненце. Тут і індзейцы Фенімора Купера, і залатая ліхаманка Джэка Лондана. 

А што з Сібір’ю, якая займае амаль 80% тэрыторыі нашай усходняй суседкі? Тут нашы веды вельмі павярхоўныя. Нехта чуў пра Ермака, нехта пра Ерафея Хабарава і Сямёна Дзяжнёва. Між тым сённяшняя Расія не была б сабой, калі б не мела Сібіры. А ў заваяванні і асваенні гэтага краю вельмі значную ролю адыгралі і беларусы. 

10 тысяч канкістадораў

10—15 тысяч чалавек — вось прыкладная колькасць усіх прыхадняў, якія прыбылі ў Сібір за паўтара стагоддзя заваёвы. Скажам, войска Ермака Цімафеевіча, які перамог хана Кучума і знішчыў Сібірскае ханства, было атрадам з некалькіх соцень байцоў. 

Пры тым, што падчас інтэнсіўнага засваення гэтых абшараў ва ўсёй Сібіры аднамомантна жыло каля 200 тысяч чалавек! Гэта былі прадстаўнікі безлічы народаў: качэўнікі, якія мелі нейкую дзяржаўнасць (якуты, татары), качэўнікі з першабытным ладам жыцця (чукчы), а яшчэ эвенкі, бураты, кіргізы ды іншыя.

Вабіў собаль

Навошта маскоўскія цары, а дакладней пасяленцы-авантурысты, ішлі ў Сібір? Маскоўскае царства канца XVI стагоддзя і без таго было вялізнай дзяржавай, якая ўжо зрабіла лёсавызначальныя захопы. Пераломам стала падпарадкаванне Ноўгарадскай рэспублікі. Менавіта наўгародцы ды архангелагародцы яшчэ ў Сярэднявеччы хадзілі за Урал, былі першапраходцамі ў Сібіры.

Другім фактарам было скарэнне Казанскага ханства. Пасля гэтага цар Іван Жахлівы атрымаў і тэрыторыі, і новых падданых, і шлях на ўсход, бо за Казанню пачыналася Сібірскае ханства. Што гэта было за ўтварэнне? Дзяржава качэўнікаў, у якой не было межаў, бо яны губляліся ў глыбінях Сібіры, не было гарадоў — а быў толькі хан са сваім станам, які пераязджаў з месца на месца. Дзе спыніцца хан — там і сталіца. 

А асноўная прычына заваявання — собаль. Раней у Расіі не было ніякай канвертаванай валюты — таго, што можна адпраўляць на экспарт і атрымліваць узамен грошы ці тавар. Не было запасаў срэбра і каштоўных камянёў, а экспарт жыта, дрэва, пянькі, металаў і іншага пачаўся адно толькі ў часы Пятра І.

А собаль каштаваў дорага. Усе ўзброеныя кампаніі, якія сунуліся ў Сібір, ішлі туды па «ясак» — падатак сабаліным футрам з сібірскіх народаў. Прыходзілі казакі і абкладалі народы данінай. Той, хто плаціў, атрымліваў адмысловы ясачны жэтон альбо ясачны знак — сімвал гадавой аплаты. Знак часам рабіўся на спецыяльным корціку — так падаткаплатнік атрымліваў у рукі хоць нешта карыснае.

У Сібір расійскіх цароў вабілі собаль і гарнастай. У тыя часы яны былі жывой валютай. Фота Shutterstock.com, by Ressormat

«Прамышлялі» літоўскіх людзей

Як кажа даследчык гісторыі і знаўца сібірскай прыроды Міхаіл Крэчмар, з 10 тысяч чалавек, якія скаралі Сібір, мінімум чвэрць — літвіны, выхадцы з Вялікага Княства Літоўскага. Палова — татары і башкіры, якія ішлі ў авангардзе. І ўсяго толькі чвэрць — маскоўцы разам з авантурыстамі з Еўропы (французамі, немцамі, італьянцамі). 

Што ж там рабілі літвіны? Часта гэта былі палонныя альбо іх нашчадкі. У пачатку XVII стагоддзя па тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы ваяводы спецыяльна вышуквалі, «прамышлялі» літоўскіх людзей, каб скіроўваць іх за Урал.

Даследчыкі адзначаюць, што калі ідзе пералік асабовага складу нейкага паходу, то экспедыцыя складаецца, напрыклад, з 200 татараў, 50 літвінаў, 40 казакоў і 10 баярскіх дзяцей — гэта своеасаблівы стандарт.

У часы Сталыпінскай рэформы пачатку ХХ стагоддзя шмат беларусаў выехала ў Сібір па лепшую долю. Многія з іх пасяліліся там кампактна, што спрыяла захаванню моўна-культурных адметнасцяў. Нават праз стагоддзе гэтыя адметнасці ў некаторых мясцінах яшчэ жывыя — як у Тургенеўцы, што ў Баяндаеўскім раёне Іркуцкай вобласці. Фота Святланы Кирсанавай, Mlyn.by.

І згвалчаныя ваяводам

Выхадцы з Вялікага Княства былі добра заўважныя ў Сібіры ад самага «сібірскага ўзяцця» (заваяванняў Ермака). Адукаваная шляхта з Рэчы Паспалітай несла ўглыб Азіі цікавасць да прыроды і культуры, імкнулася вывучаць яе. 

Захаваліся так званыя «літоўскія спісы». Паводле іх можна прасачыць, што кожны год-два на працягу ўсяго XVІІ стагоддзя ў Сібір на загад Масквы выпраўляліся ад 30 да 70 літвінаў, мужчын (жанчынам там не было чаго рабіць). У пераважнай большасці гэта была шляхта, якую бралі ў палон, — яна ўмела абыходзіцца са зброяй. 

Многія выхадцы з Вялікага Княства валодалі рэдкімі вайсковымі спецыяльнасцямі — «гранатнай справай», фартыфікацыяй, — былі пушкарамі. Некаторыя шляхцічы, якія займалі афіцэрскія пасады на радзіме, хутка станавіліся ў Сібіры ротмістрамі, паручнікамі, «рэйтарамі» ў створаных там частках «іншаземнага ладу». Даследчыкі дапускаюць, што «казакі літоўскага спісу» былі былымі рэестравымі казакамі Рэчы Паспалітай, іх вайсковыя веды цаніліся ў Сібіры вельмі высока. Шмат хто з іх заняў у будучыні важныя пасады і адыграў не апошнюю ролю ў асваенні Сібіры. А многія ўвогуле ўвайшлі ў гісторыю. 

Прывядзём пару біяграфій. Адным з першых вядомых літвінаў быў Якаў Тухачэўскі. Ён паходзіў са смаленскай шляхты, служыў у войсках Ілжэдзмітрыя І, трапіў у палон. На гэтым ягоная кар’ера не скончылася, бо менавіта пану Якаву давялося стаць адным з заснавальнікаў няіснага сёння буйнога сібірскага горада Мангазеі. 

Іншы персанаж — «табольскі літвін» Даніла Аршынскі (прозвішча, зразумела, паходзіць ад Оршы). Ён жыў у сярэдзіне XVІІ стагоддзя, а занесла яго ажно ў Нерчын. Нерчын са сваімі руднікамі пасля стаў вядомай катаргай, а на той момант гэта адна з маскоўскіх цвярдыняў Прыамур’я. Даніла доўгі час ваяваў з кітайцамі, даслужыўся да ваяводы. Кар’ерны ланцужок тады мог выглядаць так: просты казак — дзясятнік — пяцідзясятнік — «дзяцюк баярскі» — а пасля ўжо і ваявода.

Нікіфар Чарнігаўскі паходзіў з Украіны і быў удзельнікам Смаленскай вайны 1630-х гадоў. Пасля палону яго з экспедыцыяй адправілі ў Сібір, там ён ажаніўся. І тут бяда: ваявода згвалціў ягоных жонку і дачку. Нікіфар разам з прыяцелямі забіў ваяводу і паехаў у Алабазіна — зруйнаваны кітайцамі прымежны населены пункт на Амуры. Ён тое Алабазіна адрадзіў, збудаваў крэпасць. Маскоўскія ваяводы прысудзілі Нікіфара да смерці, а ён там сядзеў і на працягу дзесяці гадоў адбіваўся ад кітайцаў. З кітайцамі тады ішла зацяжная вайна, якая скончылася адно толькі ў 1689-м Нерчынскім замірэннем, што на 200 гадоў наперад вызначыла мяжу Расіі і Кітая.

Пакарэнне Сібіры Ермаком Цімафеевічам. Карціна Васілія Сурыкава. 1895 год. Фота Wikimedia Commons.

Джунгары і геапалітыка

Заваяванне Сібіры выглядала па-рознаму, не толькі «агнём і мячом». Былі, напрыклад, народы тайгі, якія падзенне Кучума і Сібірскага ханства ўспрынялі пазітыўна. Бо Кучум быў галоўным мясцовым рабаўніком. А рускім быў патрэбен адно ясак, больш нічога іх не цікавіла. Праблемы з мясцовымі пачаліся ўжо пазней, калі заваёўнікі прынеслі алкаголь і раней невядомыя тубыльцам захворванні. Але ўсё гэта набрала абароты ўжо толькі ў ХІХ стагоддзі. 

Разам з тым не ўсё складвалася проста. Калі рускія дайшлі амаль да Прымор’я, паўстала праблема: калі ісці на поўдзень, у бок мяжы з казахскім і мангольскім стэпамі і Кітаем, вельмі проста можна было нарвацца на ваяўнічых качэўнікаў, якім Расія не магла даць рады ажно да ХІХ стагоддзя. Яшчэ ў XVІІ стагоддзі на памежжы Расіі, Кітая, Манголіі і Казахстана паўстала Джунгарскае ханства. Ваяваць з ім было нерэальна: прыходзіць туды пара соцень казакоў, а там — коннікі, якія колькасна іх пераўзыходзяць у шмат разоў. Пасылаць большыя кантынгенты Масква яшчэ не магла. 

Гісторыя засваення Сібіры — гэта яшчэ і гісторыя хлеба, дакладней яго адсутнасці. Хлеб радзіў адно ў Мінусінскай катлавіне каля Байкала. Там цёпла, там — жытніца Сібіры. Везці хлеб з сабой нерэальна, таму катлавіна памерам з сучасную Гродзенскую вобласць стала стратэгічнай тэрыторыяй. Да пэўнага часу ў ёй жылі кіргізы, потым джунгары перасялілі іх на тэрыторыю сучаснага Кыргызстана, а пасля прыйшлі кітайцы і знішчылі саму бурлівую і супярэчлівую джунгарскую дзяржаву. Падчас усёй гэтай калатнечы Мінусінская катлавіна апынулася ў руках Маскоўскай дзяржавы, і гэта была стратэгічная перамога. Дарэчы, маскоўскае пасольства ў Джунгарыю ўзначальваў ураджэнец Магілёўшчыны Ян Куча, які праклаў для Расіі «палітычны шлях» у Цэнтральную Азію.

Знішчаны чукчамі

На далёкай поўначы заваёўнікі сутыкнуліся з чукчамі. Тыя некалі жылі на поўдні, але больш моцныя народы адсунулі іх на поўнач, у экстрэмальныя ўмовы тундры. Чукчы, аднак, не толькі не вымерлі, а наадварот — сталі неймаверна жыццяздольнымі і агрэсіўнымі. Цяпер ужо яны з поўначы прыходзілі да больш паўднёвых народаў, каб рабаваць майно ды зводзіць жанчын.

Выйграць вайну з чукчамі рускім было праблематычна. На самым ускрайку айкумены быў заснаваны Анадырскі астрог — умацаваны пункт для збору ясаку. Як астрогі тады засноўваліся ўсе сібірскія гарады: Тара, Мангазея, Іркуцк, Табольск… У 1747-м туды быў выпраўлены атрад на чале з маёрам Дзмітрыем Паўлуцкім — сынам літвіна, які меў скарыць чукчаў. Ніхто не ведае, як выглядала тая бітва, але атрад не вярнуўся. Паводле сведчанняў саміх чукчаў, Паўлуцкі біўся годна нават пасля ранення стралой у вока, таму пасля смерці ягонае цела парэзалі на кавалкі, якія… засушылі на памяць.

Добра разважыўшы, імператрыца Кацярына вырашыла: «Навошта нам той астрог? Выдаткі большыя…» І чукчаў проста пакінулі сам-насам з сабой, тундрай і палярнай ноччу — гэта была тэрыторыя Расіі, але ніякай рускай улады там не было ў прынцыпе. Сапраўдны ўскраек імперыі, акрайчык перад Берынгавым пралівам. Пасля з чукчамі наладжвалі сувязі праз гарэлку. Сёння іх засталося ўсяго каля 15 тысяч, але і цяпер у параўнанні з іншымі паўночнымі народамі іх перспектывы не безнадзейныя. 

Чукоцкія мужчыны трымаць зброю ў руках вучыліся з ранняга маленства. Фота Sevprostor.ru.

Чэрскі, Кавалеўскі, Кукелі

У ХІХ стагоддзі ў Сібір пацякла бясконцая плынь ссыльных і катаржнікаў, бадай кожны з якіх варты асобнай кнігі. Сярод палонных паўстанцаў найбольш вядомым стаў Ян Чэрскі, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. Ён адкрыў горныя хрыбты на паўночна-ўсходнім ускрайку Расіі, а ягонае імя сёння носіць беларускае таварыства ў Іркуцку. Менш вядомы персанаж — Восіп Кавалеўскі з-пад Бераставіцы, які працаваў у Казанскім універсітэце і лічыцца адным з піянераў манголазнаўства. Зусім невядомыя — браты Баляслаў і Браніслаў Кукелі ці то з-пад Вільні, ці то з-пад Оршы, якія спрычыніліся да адкрыцця вусця Амура, да якога рускія дайшлі адно ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. 

А больш грунтоўная «беларусізацыя» Сібіры ў пачатку ХХ стагоддзя найперш звязаная з іменем Пятра Сталыпіна. У выніку ягоных рэформаў пачала з’яўляцца новая катэгорыя беларусаў-сібіракоў — «выехаўшыя». Паводле плана чыноўніка, рэгіён меў быць асвоены жыхарамі еўрапейскай часткі імперыі (беларусамі, украінцамі, рускімі), якія атрымаюць зямлю ў нетрах краіны. Так Сібір мелася пакрысе пераўтварыцца ў заселены рэгіён, а не ў пустку, працятую чыгункай, пабудаванай у канцы ХІХ стагоддзя

У сталінскія часы праблему засваення Сібіры вырашалі ГУЛАГам. Ізноў у кожным лагеры, на кожнай «чырвонай будоўлі» апынулася нямала беларусаў… Але як толькі дыктатура дала слабіну, амаль усе, хто выжыў, вярнуліся.

Хтосьці з братоў Кукеляў. Фота захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Друкуецца ўпершыню. Які менавіта з братоў на здымку, на жаль, вызначыць пакуль не ўдалося.

Там і нашы косткі ляжаць

Як за часамі Саюза, так і зараз Сібір для Расіі — гэта ўсё: найперш рэсурсы, але яшчэ і статус. Гісторыя засваення Сібіры — гэта гісторыя безлічы праектаў, больш ці менш удалых. Не будзем забывацца пра Байкала-Амурскую магістраль, пасля — пра праекты грандыёзных электрастанцый: Саяна-Шушанская, Брацкая, якую пачынаў будаваць яшчэ вязень ГУЛАГа Адам Станкевіч. Ну і пякельныя ідэі кшталту Верхняленскай ГЭС — закрыць раку дамбай, зрабіўшы гіганцкае вадасховішча, што будзе даваць нерэальныя аб’ёмы электраэнергіі. І гэта без уліку ўжо зусім інфернальнага праекта павароту сібірскіх рэк у іншы бок, каб «напаіць» Сярэднюю Азію і поўдзень Саюза. 

Што ж такое Сібір для нас, беларусаў? Найперш гэта зямля, куды і мы паклалі багата сваёй энергіі, людскога капіталу і генафонду. Гісторыі нашых продкаў у Сібіры за апошнія 500 гадоў — велізарны прыгодніцкі сюжэт у стылі Купера ці Рэдзьярда Кіплінга. Заснежаныя прасторы гэтага краю сталі дэкарацыямі для гераічных біяграфій нашых суайчыннікаў.

Комментарии11

Брат вдовы Зельцера: Сотрудники КГБ шли в квартиру за мной1

Брат вдовы Зельцера: Сотрудники КГБ шли в квартиру за мной

Все новости →
Все новости

Прогноз Шрайбмана: после выборов репрессии уменьшатся23

Украинцы ударили ракетами ATACMS по C-400 в Курской области — погибли пять российских офицеров7

Где находится дом, который продали дороже всего в октябре1

«А смысл арендовать квартиру?» История белорусской пары, которая живет в автодоме и путешествует по Европе3

Воткнул в ограждение: в Лунинецком районе бык напал на рабочего фермы

У берегов Египта затонуло судно с 31 туристом. Были ли там белорусы, неизвестно

«Мокрый» фасад и перепланировка: как сейчас выглядит кинотеатр «Москва» в центре Минска ФОТО

В планах России — разделить Украину на три части. Вот карта из секретного российского документа21

Жителей Гомельщины массово вызывают в прокуратуру, чтобы взять обязательства о «надлежащем поведении» в период выборов1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат вдовы Зельцера: Сотрудники КГБ шли в квартиру за мной1

Брат вдовы Зельцера: Сотрудники КГБ шли в квартиру за мной

Главное
Все новости →