Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а). Пачатак а 15.00.
2 студзеня ў Маладзёжным тэатры эстрады гледачы пабачаць новую серыю казкі пра незвычайныя прыгоды літару Ў нескладовае і яе сяброў.
Дзеці Яська і Янінка губляюцца ў чароўным бары, куды яны выправіліся, каб перамагчы злую чараўніцу Марану з яе слугамі — халоднымі ільдзінкамі — і ўратаваць Каляды.
Рэй будзе весці разумная дзяўчынка Янінка, а дапамогуць ёй у гэтым, вядома ж, літара Ў нескладовае, гарачы Жыжаль-агонь і Ярыла-сонца.
Казкі пра літару Ў і яе сяброў стварае музыка і прадусар Раман Арлоў. Беларускамоўныя пастаноўкі ўжо тры гады з поспехам ідуць у Мінску. Выязджаў спектакль таксама ў Гродна і Ашмяны.
Квіткі каштуюць ад 9 да 18 рублёў. Іх можна набыць анлайн і ў касе Маладзёжнага тэатра эстрады.
Дзецям да трох год — уваход бясплатны.
Усім дзецям салодкія пачастункі, а бацькам музычныя падарункі ад арганізатараў і партнёраў!
Даведкі: (44) 5517706, (29) 8517706.
Комментарии