Учора тэлегледачы заўважылі ў перадачы тэлеканала Беларусь да 100-годдзя БССР карту рэспублікі, што супадае з этнаграфічнымі межамі рассялення беларусаў на пачатак ХХ стагоддзя: ад Вільні за Смаленск.
«На тэлеканале Беларусь-1 паблыталі, — патлумачыў «Нашай Ніве» гісторык нацыянальнага руху Анатоль Сідарэвіч. — Яны, мусіць, узялі за аснову сваёй карцінкі карту Беларускай Народнай Рэспублікі, выпушчаную яе ўладамі».
Пры першым абвяшчэнні БССР — тады яе называлі ССРБ — Вільню і прылеглыя раёны не ўключалі, бо яшчэ ў снежні 1918 года бальшавікі стварылі Літоўскую Савецкая Рэспубліка, куды Вільня і мела ўвайсці, патлумачыў гісторык. З гэтай рэспублікай БССР пасля аб'ядналі ў нядоўгавечны Літбел.
А вось Смаленск у першую ССРБ, сапраўды, уваходзіў. Менавіта ў Смаленску, у тыле занятай бальшавікамі тэрыторыі, і быў выпушчаны «Маніхвэст» аб стварэнні беларускай савецкай дзяржавы, у процівагу «буржуазнай» Беларускай Народнай Рэспубліцы. Вось як акрэслівалі тэрыторыю новай дзяржавы: «Основным ядром белорусской республики считаются губернии: Минская, Смоленская, Могилевская, Витебская и Гродненская с частями прилегающих к ним местностей соседних губерний, населенных по преимуществу белорусами. Таковыми признать: часть Ковенской губернии Ново-Александровского уезда, Вилейский уезд, часть Свентянского и Ошмянского уездов Виленской губернии [сама Вільня не — НН], Августовский уезд бывшей Сувалковской губернии, Суражский, Мглинский, Стародубский и Новозыбковский уезды Черниговской губернии. Из состава Смоленской губернии могут быть исключены уезды: Гжатский, Сычевский, Вяземский и Юхновский, а из Витебской губернии части уездов Двинского [цяпер Даўгаўпілс у Латвіі], Режицкого [цяпер Рэзэкнэ ў Латвіі] и Люцинского».
Пасля наступу польскіх войскаў Масква спачатку аб’яднала ССРБ з Літоўскай Савецкай Рэспублікай у так званую Літоўска-Беларускую Савецкую Рэспубліку на чале з літоўскім камуністам Міцкявічусам-Капсукасам. Пасля яе ліквідавалі, а на занятай бальшавікамі тэрыторыі стварылі — другі раз — БССР, але ў выглядзе недагрызка Мінскай губерні, шасці паветаў. Праўда, цягам 1920-х беларускім нацыянал-камуністам удалося дабіцца далучэння Віцебска, Магілёва і Гомеля. А ў 1939-м дадалася Заходняя Беларусь. Праўда, Сталін, каб схіліць на свой бок Літву, перадаў ёй Вільню — старадаўнюю сталіцу Вялікага Княства і цэнтр беларускага адраджэння. Затое Беларусі дастаўся Брэст, на які прэтэндавалі ўкраінцы.
Так устанавіліся межы сучаснай Беларусі, які цяпер цвёрда замацаваныя міжнароднымі дамовамі.
-
Появился портал по истории Беларуси с AI-ассистентом и 3D-моделями
-
«Наиболее ощутимые изменения — в презентации восстания Калиновского». Как изменились белорусские учебники по истории
-
90 лет со дня рождения Станислава Шушкевича — архивный фильм «Нашай Нівы» о первом руководителе независимой Беларуси
Комментарии