История88

Крашенки на гродненский манер — для тех, кто любит «інакшае»

Піша Марыя Грыц.

У беларусаў разнастайнасць фарбаваных яек сціплейшая за ўкраінскую. Больш вядомыя традыцыі Гарадзенскай вобласці. Тут дуб — усяму галава, а асноўны інструмент — цвік у палачцы.

Яйкі фарбавалі і ўпрыгожвалі спрадвеку. А хрысціянская традыцыя пераняла гэтую практыку на свой лад. Таварыства этнографаў СЭТ час ад часу ладзіць майстар-класы, дзе знаўцы распавядаюць пра тонкасці і розныя моманты таго, як рабілі раней.

Наста Глушко з Менска вучыць велікоднаму мастацтву сваіх і чужых дзяцей.

Падрыхтоўчы этап: адварыце белыя яйкі, памыйце іх з мылам, каб не было тлушчу нават ад пальцаў. Растапіце воск (не парафін!) у місачцы і пакіньце яе над свечкай, каб воск быў увесь час гарачы.

Вазьміце палачку, галінку ці аловак, убіце ў кончык цвік і абматайце ніткай, каб не вываліўся.

Калі знойдзеце замест цвіка шпільку з круглай металічнай галоўкай, будзе зусім аўтэнтычна. Ды і чым драбнейшы кончык, тым танчэйшая лінія атрымаецца.

Мачайце цвік у воск і малюйце на яйку. Прынцып такі: адін рух — адна рыска на шкарлупіне — адзін раз мачаць.

Калі ніколі не размалёўвалі яйкі, то спачатку намалюйце на паперы авал і прыкіньце прыблізны макет. Вы на яго потым забудзецеся, але для спакою хай будзе.

Вось вырабы аўтэнтычныя, на іх добра бачны характар малюнкаў.

Такія рэчы рабілі не для ежы, а ў падарунак. І не толькі праз тое, што працы з імі шмат і шкада біць, а шчэ і праз надзвычайныя фарбы — гэты чароўны колер атрымлівалі, калі вымочвалі яйкі ў шышках альхі ды іржавых цвіках.

«Украінцы неяк парупіліся і выдалі цэлыя энцыклапедыі сваіх роспісаў з розных рэгіёнаў. І там сапраўды можна прасачыць характар, — распавяла сябра СЭТ Наста Глушко. — Яны таксама распісваюць воскам і фарбуюць чырвоным. Вядомыя і шматколерныя, пісачковыя. У нас ёсць шматколерныя на Палессі. А лісточкі і такія кветкі — Гарадзешчына. Тут нават у музеях захаваліся экспанаты. А на Віцебшчыне не вядома, ці распісвалі воскам».

Для пачатку можаце на канцы яйка паставіць воскам кропку, каб было месца, з якога фарміраваць узор. Рухі такія: паставілі цвік на шкарлупінне — працягнулі. Такім чынам не атрымаецца дзіўных украінскіх узораў, затое можна зрабіць лісты дуба, кветкі, сонейкі і дрэўкі. Калі зусім не давяраеце сваім рукам, можаце проста накропаць воскам на яйка.

«Спачатку кладзеце такое яйка ў халодны раствор шалфею, і яно фарбуецца ў жоўценькім. Потым зноў кропаеш і кладзеш ужо ў цыбульнік. Атрымліваецца чырвонае яйка ў бела-жоўтыя кроплі, — адзначыла Наста Глушко. — Вядомая такая тэхніка па Беларусі, яйкі называюцца «кропанкі». Ёсць яшчэ шкробанкі, калі яйка пафарбавалі чымсьці, а потым праскрэбвалі малюнкі».

Лепей вазьміце адно яйка для трэніроўкі і загадзя змірыцеся, што яно наўрад ці стане творам мастацтва ці хаця б не будзе ганебным. Калі рыска не атрымалася, то яе будзе ўжо не перамаляваць — таму і трэба трэніровачная адзінка.

«Як 25 яек распішаце да Вялікадня, то рука ўжо будзе рабіць усё аўтаматычна», — прызнаецца Наста.

І не малюйце алоўкам на шкарлупіне, бо ён застанецца пад воскам і яго будзе не прыняць. Дарэчы, не спадзявайцеся на царкоўныя свечкі — там часцяком мяшаюць фарбаваны парафін, ён не трымае тэмпературы і робіць абы-што замест узору.

Прыгожа выглядае чаргаванне буйных элементаў з паяскамі ў форме елачкі, хвалькі ці ланцужка. Дрэўцы, пялёсткі і сонцы добра атрымліваюцца, калі ўлічваць пашырэнне яйка да сярэдзіны.

Калі нешта пайшло не так, не кідайце справу, бо ў арнаменце не будзе бачна, дзе там што не дужа роўнае.

«Галоўнае — трымайце рытм свайго арнамента. Калі здымеце воск, то і не заўважыце, што нешта крывое. Усе архаічныя арнаменты будуюцца на рытме», — падзялілася знаўца.

Як скончыце эксперыменты з воскам, пакладзіце на ноч яйкі ў халодны адвар цыбульніку, шалфею ці чым вы фарбуеце. Абавязкова халодны, каб воск не злез раней за час. А потым, на наступны дзень, кладзіце яйкі ў гарачую ваду і здымайце воск ці анучай з разагрэтай шкарлупіны, ці прымайце воск з паверхні вады.

Потым нашмаруйце алеем, каб яшчэ і блішчэла. Цудоўна! З такім не сорамна і ў госці ісці, і да царквы несці.

Комментарии8

Террорист в Магдебурге — беженец из Саудовской Аравии, но заклятый враг ислама и сторонник «Альтернативы для Германии»7

Террорист в Магдебурге — беженец из Саудовской Аравии, но заклятый враг ислама и сторонник «Альтернативы для Германии»

Все новости →
Все новости

Выставили на продажу строительный рынок «Уручье»

Новые ставки налогов в 2025 году. Сколько и за что придется платить?1

Илон Маск выразил поддержку «Альтернативе для Германии»11

Новый министр культуры ответил, готов ли дать второй шанс режиссеру Андрею Курейчику и примет ли Купаловский Зою Белохвостик17

«Тормози, тормози, б****!» Появилось видео о растянутых на дороге на границе России и Беларуси шипах3

Опубликованы фотографии иностранных посольств после удара по Киеву11

США потратили $30 миллионов на обслуживание арестованной яхты российского олигарха Керимова. В ней поменяли даже ёршики в туалете1

Бобруйчанка во время готовки упала на плиту и погибла

Российскому певцу Шарлоту, который сжег паспорт, запросили семь с половиной лет колонии

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Террорист в Магдебурге — беженец из Саудовской Аравии, но заклятый враг ислама и сторонник «Альтернативы для Германии»7

Террорист в Магдебурге — беженец из Саудовской Аравии, но заклятый враг ислама и сторонник «Альтернативы для Германии»

Главное
Все новости →