1. «Anarchy in the UKR». Сяргей Жадан
Раман самага чаканага госця лютага (спадар Жадан быў у Мінску) – пра падарожжы і чарговае страчанае пакаленне. Пераклад з украінскай Алега Жлуткі
2. «Сіні карабель у блакітным моры плыве». Сяргей Дубавец
Эксперыменты вядомага эсэіста ў мастацкай прозе, адзін з галоўных прэтэндэнтаў на прэмію Гедройца
3. «Дзясяты паверх». Аляксандр Лукашук
Другі том выбраных твораў журналіста і публіцыста ўтрымлівае ў сабе мастацкія ўспаміны і недакументальную эсэістыку.
4. «Мова». Віктар Марціновіч
Настольны раман, відаць, ужо ці не кожнага беларуса.
5. «Кніжка пра смерць». Пэрніла Стальфэльт
Пра анёлаў, вампіраў, рэінкарнацыю, тэстаменты і пахавальныя рытуалы мінулага для самых маленькіх. Пераклад са шведскай Змітра Коласа.
6. Расійска–беларускі слоўнік Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова
Чарговае перавыданне культавага слоўніка.
7. Ніякай літасці Альгерду Б. Альгерд Бахарэвіч
Зборнік эсэяў, напісаных для «Будзьма беларусамі», у чаканні «Дзяцей Аліндаркі».
8. «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага». Віктар Цемушаў
Збор прац гісторыка і картографа Цемушава пра трансфармацыю ўсходняй мяжы ВКЛ.
9. «Як стаць беларусам». Севярын Квяткоўскі
Сотня пакрокавых інструкцый ад пісьменнікаў, юрыстаў, лекараў і земляробаў.
10. «Маёнтак рыбы». Аляксандар І. Бацкель
Кароткая проза паводле аўтара — пра «містыку, вусціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра жыццё вакол адной асобы».
Спіс уклала Паўліна Вітушчанка, таваразнаўца Кнігарні логвінаЎ.
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за студзень
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за лістапад
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за кастрычнік
Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за верасень
Комментарии