МУС не знайшло парушэнняў у скандальнай карыкатуры ў «Мінскай праўдзе»
МУС не знайшло парушэнняў у скандальнай карыкатуры са свастыкай, якую ў пачатку верасня апублікавала дзяржаўная газета «Мінская праўда».
«У ходзе правядзення праверкі парушэнняў дзейнага заканадаўства з боку «Мінскай праўды» не выяўлена», — заявіў у адказ на петыцыю першы намеснік начальніка мінскай абласной міліцыі Віталь Казлоў.
У пачатку верасня газета «Мінская праўда» размясцілася на першай старонцы карыкатуру з загалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі намаляваны каталіцкія святары з крыжамі ў форме свастыкі.
Карыкатура абурыла не толькі прадстаўнікоў беларускага касцёла, але і грамадскасць.
Каментары