Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч
Фота з будучым мужам Міс Беларусь 2018 выклала ў сацсетках.
08.01.2025 / 20:32
Марыя Васілевіч. Фота з яе інстаграма
Здаецца, за некалькі дзён Марыя Васілевіч распавяла пра асабістае жыццё больш, чым за апошнія шэсць гадоў. Цяпер прыгажуня паказала ў сторыс свайго жаніха, падпісаўшы здымак: «Ну што за дзень».
Марыя Васілевіч з абраннікам. Фота з яе інстаграма
Хлопец на фота, верагодна, Аляксандр Жылач. У 2022 годзе пра Аляксандра пісала «Знамя юності» — тэкст быў прысвечаны Дню будаўніка. На той момант хлопец быў кіраўніком праекта РУП «Белбудцэнтр» у Санкт-Пецярбургу. Ён расказваў пра завяршэнне будаўніцтва ў Піцеры трохпавярховага дзіцячага сада на 190 месцаў з басейнам.
Аляксандр Жылач. Фота: «Знамя юності»
Адзначалася, што геаграфія будоўляў у Аляксандра шырокая: ён удзельнічаў ва ўзвядзенні жылля ў Мінску і вобласці, школы ў горадзе Сабінка Уладзімірскай вобласці, дзіцячага сада ў Балабанава Калужскай вобласці.
Праз год фотаздымкі Аляксандра былі на сайце яго працадаўцы. Навіна прысвячалася таму, што актывісты пярвічкі БРСМ РУП «Белбудцэнтр» паўдзельнічалі ў прэзентацыі кнігі «Памяць народа. Хроніка Мінскага гета».
У мужчыны ёсць два дыпломы: адзін — Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа, другі — Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе ён вывучаў прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва. Абодва дыпломы хлопец абараніў на дзевяць балаў.
У мінулым Аляксандр быў прафесійным футбалістам, гуляў у ФК «Узда».
Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА
Ксенія Лебедзева трэці раз выйшла замуж. За каго? ФОТЫ
Блогерка-ябацька выйшла замуж за прапагандыста з «Мінскай хвалі»