Самая дарагая кватэра ў Мінску за 2024 год — у доме, дзе жыве Наталля Эйсмант

Апартаменты каштавалі $900 тысяч.

30.12.2024 / 09:24

Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

Самым дарагім жыллём у Мінску сёлета сталі апартаменты плошчай 153 квадратныя метры па адрасе: Ратамская, 32 у прэстыжным ЖК «Алімпік парк» у мікрараёне Лебядзіны. У гэтым доме, дарэчы, жыве Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.

Гэтая кватэра каштавала пакупніку $900 тысяч.

Ратамская, 32. Фота: Яндэкс-панарама

На другім месцы апынулася кватэра ў суседнім доме — на Ратамскай, 34 — за $466 тысяч. Яе плошча — 115 квадратных метраў.

Адметна, што для Эйсмант жыллё каштавала значна танней. У 2019 годзе яна купіла сваю кватэру плошчай 108,4 метра за $167 550 — гэта менш за рынкавую цану.

Чытайце: Наталля Эйсмант купіла апартаменты ў «Алімпік Парку» за $167 тысяч

«Усе бачылі, што яму падабаецца Наташа, і думалі: «Ну калі вы ўжо?!» Былы палітвязень Лукша расказаў пра свае адносіны з Эйсмантамі

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу

Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант?

Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць

Эйсмант адрэагавала на публікацыі пра сваю маёмасць: Мы ў іх выйгралі б любы суд

Nashaniva.com