Грамадства18

Наталля Эйсмант сабралася пісаць кнігу: Мы павінны пакінуць праўду, бо нашы ворагі таксама напішуць

«Мы ж усе разумеем, наколькі гэта важна», — упэўненая прэс-сакратарка Лукашэнкі.

Прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант спадзяецца і верыць, што калі-небудзь убачыць свет кніга або серыя кніг пад аўтарствам Аляксандра Лукашэнкі пра яго жыццё і прэзідэнцтва. Пра гэта яна заявіла ў перадачы «Скажынемаўчы» на «Беларусь 1».

«Я цяпер вельмі рызыкую, агучваючы гэтую рэч у публічнай прасторы. Але вельмі многія людзі да мяне звяртаюцца з пытаннем пра кнігу, якую напісаў бы Лукашэнка. Зразумела, што цяпер не да кніг, і зразумела, што цяпер мы нават не падступаемся да яго з гэтым пытаннем. Але мы ж усе разумеем, наколькі гэта важна. Гэта першы прэзідэнт нашай краіны.

І тое, што ведае ён, натуральна, не ведае ніхто. Я вельмі спадзяюся, вельмі ў гэта веру, што такая кніга або шэраг кніг калісьці ўбачаць святло. У патрэбны момант. Усё павінна адбывацца своечасова», — сказала прэс-сакратар.

Адказваючы на пытанне, ці не ўзнікне ў самой Наталлі Эйсмант жадання напісаць мемуары і раскрыць у іх тыя ці іншыя падрабязнасці, яна не выключыла, што такой кнізе быць.

«Я б не сказала «мемуары». Калі казаць пра кнігу, можа быць, смела дзесьці заяўлю: калі ўсё будзе нармальна, то кнізе быць. Дакладна не таму, што мне хочацца пайсці ў нейкае пісьменніцтва, гэта дакладна не. Але я выдатна разумею важнасць гэтага моманту.

Я выдатна разумею, што нашы ворагі раскажуць і напішуць, і пакінуць пасля сябе ўсю тую хлусню, якая і сёння на нас выліваецца. Мы павінны, абавязаныя гаварыць калісьці. Калі зможам гэта казаць, калі нам дазволяць пра гэта казаць, і момант наступіць. Мы абавязаныя пакінуць пасля сябе праўду, абавязаныя яе захаваць», — заявіла Наталля Эйсмант.

Каментары18

  • не забудем, не простим
    28.06.2024
    Про Бондаренку будет целая глава, правда?
  • Аўгуста
    28.06.2024
    Як можа напісаць кнігу чалавек, які за жыццё ніводнай кнігі не прачытаў? Да і пра што пісаць: пра кола ворагаў паўсюль, пра вечны страх згубіць уладу, пра тое як фізічна знішчаў апанентаў чужымі рукамі, пра то як бегаў з аўтаматам без куль, калі ўсё разышліся, можа зной пералічыць наратывы камуністаў часоў халоднай вайны, а можа пра тое як ні разу не ўдзельнічаў у дэбатах і не галасаваў за незалежнасць Беларусі... У выніку бачна, што гэта чалавечак, якім кіруе страх і мноства комплексаў. Саша, не пазорся
  • 0101
    28.06.2024
    ССледчы ўсе даведаецца і запіша.

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі4

«Эйсмант пачытала гэты ваш твітар і таксама ўлупіла Азэмпік». Найлепшыя твіты тыдня4

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю16

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →