Маляваныч расказаў, чым адкупляўся ад даішнікаў

«Гэта вырашала ўсё».

25.12.2024 / 11:03

Аляксандр Ждановіч. Срын відэа: belsat_news / YouTube

У новым выпуску праграмы «Шчыра кажучы» на «Белсаце» акцёр Аляксандр Ждановіч, які больш за два дзясяткі гадоў быў Маляванычам у «Калыханцы», прызнаўся, што пазнавальнасць дапамагала яму ў розных сітуацыях.

«У мяне былі прыгатаваныя каляндарыкі з выявай Маляваныча. Гэта быў пік папулярнасці «Калыханкі». І кожны раз, калі я садзіўся ў машыну кіраваць, я заўсёды з сабою іх меў. І калі мяне спынялі (бо не заўсёды я ездзіў па правілах) я адразу даставаў гэты каляндарык. І гэта вырашала ўсё. Мяне не штрафавалі. (…) Гэта было маё адкупное», — згадвае Ждановіч.

Гэта спрацоўвала амаль заўсёды. А парушаў правілы дарожнага руху ён дастаткова часта — раз на два-тры месяцы.

Аляксандр Ждановіч прыгадвае, што на каляндарыку была выява Маляваныча з мішкам Топам.

Маляваныч з мішкам Топам і лісічкай Янай. Фота: kp.ru

«Як я трапіў у «Калыханку», як хацеў увесь час саскочыць з гэтага Маляваныча. Але потым адзін мудры чалавек мне сказаў:

«Ведаеш, твае ролі ў тэатры і кіно… Можа, хтосьці напіша пра іх, хтосьці ўспомніць. А вось тое, што цябе хутчэй за ўсё ўспомняць як вядоўца, як такога добрага персанажа з дзяцінства, у гэтым ёсць нешта больш важнае». І ён меў рацыю».

Папулярнасць Маляваныча выратавала акцёра і ў непрыемнай сітуацыі, калі ён страціў грошы. Ён з удзячнасцю згадвае:

«Апошні выпадак, калі я, лапух, трапіў на ашуканцаў, і для мяне даволі значную суму скралі з карткі ў Польшчы. Абвесцілі збор у падтрымку Маляваныча. Дарэчы, гэта было не маёй ініцыятывай, а «Байсола». Літаральна за некалькі гадзін людзі сабралі. Для мяне гэта было прыемна, але нечакана».

Маляваныч расказаў, колькі ў яго скралі тэлефонныя махляры і чаму паверыў ім

З'явіўся відэакурс для школьнікаў «Геаграфія з Маляванычым»

Маляваныч пра тое, як вуліцы Мінска могуць падмануць

«Калі перакласці праграму на рускую мову, страцім усю адметнасць». Як ствараецца «Калыханка» РЭПАРТАЖ са студыі

Nashaniva.com