Зборную Расіі не дапусцілі да адборачнага турніру чэмпіянату свету — 2026
Лёсаванне адборачнага турніру еўрапейскіх камандаў пройдзе 13 снежня ў Цюрыху.
19.11.2024 / 08:55
Фота федэрацыі футболу Таджыкістана
Зборную Расіі па футболе не дапусцілі да адборачнага турніру чэмпіянату свету — 2026. Гэта вынікае з цыркуляру УЕФА.
Лёсаванне адборачнага турніру еўрапейскіх камандаў да чэмпіянату свету 2026 года пройдзе 13 снежня ў Цюрыху.
Будуць сфармаваныя 12 адборачных груп, дзе будуць гуляць або чатыры або пяць камандаў. Усе дружыны перад лёсаваннем будуць размеркаваныя па пяці кошыках. Кожнай зборнай трапіцца па камандзе з кожнага кошыка. Зборная Беларусі трапіла ў чацверты кошык (пяты — самы слабы).
Зборную Расію адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў (зборныя і клубны футбол) пасля ўварвання ва Украіну. Каманда праводзіць толькі таварыскія паядынкі, прычым часцей за ўсё з нятопавымі зборнымі. У мінулую пятніцу гуляла з зусім слабым Брунеем, сёння будзе гуляць з Сірыяй.
Беларусь абышлася мінімальным банам. Яна вымушана праводзіць хатнія матчы на нейтральным полі ў адсутнасці гледачоў.
Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»
Амаль дабудавалі — Нацыянальны стадыён у Мінску знялі з дрона ВІДЭА