Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў крыху больш пра сустрэчу з дачкой.

14.11.2024 / 10:08

Сустрэча Калеснікавай з бацькам у калоніі 12 лістапада 2024 года. Фота сустрэчы апублікаваў Пратасевіч

Аляксандр Калеснікаў пагаварыў з агенцтвам Associated Press на наступны дзень пасля сустрэчы са сваёй дачкой у калоніі. Сустрэча ў турэмным шпіталі адбылася пасля таго, як сям'я Марыі і сябры больш за 20 месяцаў нічога не чулі пра яе.

«Нарэшце я змог абняць яе», — сказаў бацька Калеснікавай, дадаўшы, што яна «была ў адносна нармальным стане». Ён сказаў, што не можа даваць далейшых каментароў, паколькі ўлады дазволілі кароткую сустрэчу толькі пры ўмове, што ён не паведаміць ніякіх іншых падрабязнасцяў.

Аляксандр сказаў, што абмяркоўваў з дачкой магчымасць звароту да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні. «Яна думае пра гэта», — коратка адзначыў ён.

Калеснікаву асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі.

У лістападзе 2022 года Марыю перавялі ў палату інтэнсіўнай тэрапіі для правядзення аперацыі — у яе адкрылася прабадная язва.

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Сястра Марыі Калеснікавай пракаментавала яе фота з калоніі

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Nashaniva.com