Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь

Аказваецца, шмат у чым рэч у санкцыях, праз якія ў расейцаў паўстаў своеасаблівы «дэфіцыт Еўропы».

10.11.2024 / 17:52

Прэзідэнт Уральскай Асацыяцыі турызму Міхаіл Мальцаў патлумачыў, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь.

З ягоных слоў, Беларусь цяпер для расейцаў — самы даступны варыянт паглядзець на Еўропу, піша ura.news.

«Беларусь заўсёды з'яўлялася кірункам папулярным, і асабліва актуальна яна стала ў апошнія гады, калі для нас фактычна закрытыя краіны ЕС. А ёсць патрэба ў Еўропе, еўрапейскай архітэктуры, атмасферы», — расказаў Мальцаў.

Акрамя еўрапейскіх вуліц і замкаў, эксперт назваў сярод плюсаў адсутнасць моўнага бар'ера, камфортны кошт паездкі, бяспеку і добрае стаўленне да турыстаў. А ў навагоднія святы госці Беларусі атрымліваюць тую самую атмасферу, з якой асацыюецца свята.

«У якасці мінусу можна назваць недахоп месцаў для размяшчэння. Гэта значыць попыт настолькі адчувальны і прыкметны, што на бягучы момант не заўсёды атрымоўваецца месца забраніраваць», — дадаў Мальцаў.

Па даных расійскіх тураператараў, на Новы год чакаецца сур'ёзны прыток расійскіх турыстаў у Беларусі. Іх будзе значна больш, чым летась.

На Новы год у Беларусі чакаецца яшчэ большы прыток расійскіх турыстаў

Былы зяць Шайгу пракаціўся ў плацкарце па Беларусі і зняў ролік

«Усе размаўляюць на рускай? Не, не і яшчэ раз не». Расійскі журналіст расказаў пра свой водпуск у Беларусі

«Глядзелі з дакорам, тыпу «чаго прыпёрліся», а ў краме сувеніраў спыталі, навошта мы развязалі вайну». Расійскі турыст пра Беларусь

Расіяне раскупілі ўсе месцы ў беларускіх санаторыях на Новы год

Nashaniva.com