Апазіцыя прапануе галасаваць супраць усіх, але дапускае змену тактыкі бліжэй да выбараў
Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з супольнай заяваю да выбараў 2025 года. Прыводзім тэкст.
23.10.2024 / 15:08
Ілюстрацыйнае фота: надпіс на сметніцы з крытыкай фальсіфікацыі выбараў 2020 года
«У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а на самой справе — бязвыбары, таму што права выбару ў людзей скрадзенае.
Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсіяў супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля.
Мы патрабуем:
- спынення ўсіх відаў рэпрэсіяў;
- вызвалення ўсіх палітзняволеных;
- рэалізацыі права ўсіх грамадзянаў Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
- забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
- правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.
Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу. Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты, як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі.
Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў», — гаворыцца ў агульнай заяве дэмакратычных сілаў Беларусі, падпісанай Святланай Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай радай.
Сёння Палата прадстаўнікоў назвала дату прэзідэнцкіх выбараў — 26 студзеня 2025 года. Гэта аж на паўгода раней за магчымы тэрмін.
{POLL#1250}
Колькі часу засталося ў кандыдатаў у прэзідэнты, каб вылучыцца на выбары
Названа дата прэзідэнцкіх выбараў: аж на паўгода раней за магчымы тэрмін
Гайдукевіч заявіў, што яго партыя будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
Ці быў у Канапацкай нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай-спойлерам?