«Кансэнсусу цяпер няма». Байдэн выказаўся пра дальнабойныя ўдары па Расіі

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пасля перамоваў з трыма еўрапейскімі лідарамі ў Берліне ў пятніцу, 18 кастрычніка, звярнуў увагу на адсутнасць зменаў адносна дазволу Украіны наносіць дальнабойныя ўдары ўглыб Расіі. Пра гэта ён сказаў журналістам перад адлётам з Германіі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

18.10.2024 / 21:59

Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

У Байдэна спыталі, ці існуе імавернасць змены ягонай пазіцыі адносна ўжывання Украінай дальнабойнай зброі для ўдараў углыб Расіі, «што з'яўляецца адной з галоўных прапаноў, вылучаных прэзідэнтам Зяленскім».

«У замежнай палітыцы ніколі не кажуць: «Я ніколі не перадумаю». Цяпер кансэнсусу па дальнабойнай зброі няма», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Джо Байдэн быў у Берліне з кароткім візітам, падчас якога абмеркаваў, сярод іншага, вайну Расіі супраць Украіны з лідарамі Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі.

У верасні Байдэн ужо намякаў на магчымасць зняцця абмежаванняў на прымяненне дальнабойнай зброі Украінай, сказаўшы, што ягоная адміністрацыя «працуе над гэтым пытаннем».

Украіна імкнецца выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для паражэння расійскіх авіябаз і вайсковых аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца для нападаў на ўкраінскія гарады.

Прэзідэнт Літвы назваў галоўную праблему плана Зяленскага

Генсак НАТА заклікаў членаў альянсу ігнараваць ядзерныя пагрозы Пуціна

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

Жазэп Барэль ведае, як скончыць вайну ва Украіне за два тыдні. Але гэта не ягоны варыянт

Nashaniva.com