Беларуская сям'я купіла тур на Мальдывы па цане кватэры ў Мінску. І гэта без пералёту

Сям'я вырашыла сустрэць Новы год на папулярным курорце. Атрымалася вельмі дорага.

18.10.2024 / 19:29

Фота ілюстрацыйнае

Гісторыяй пра дарагі навагодні тур падзяліўся дырэктар аднаго з мінскіх турагенцтваў. У сацсетках ён расказаў падрабязнасці здзелкі.

Сям'я з чатырох чалавек забраніравала тур на Мальдывы на 13 начэй у пяцізоркавым гатэлі Emerald Maldives Resort & Spa паводле сістэмы «ўсё ўключана», піша Onliner.

У складзе групы — трое дарослых і дзіця. Задавальненне абышлося ў 143 157,03 рубля ці 42 354,15 даляра па курсе. У кошт закладзеныя турыстычныя зборы, трансфер на гідрасамалёце, навагодняя і калядная вячэры. Пры гэтым у кошт не ўключаны пералёт: квіткі ў бізнэс-клас сям'я замовіла сабе асобна.

«Безумоўна, дарагія здзелкі ў нашым агенцтве існуюць, і гэта не мяжа па кошту. Для гатэляў такога ўзроўню падобныя кошт і цэнаўтварэнне — норма. Тым больш не забываемся, што гэта за чатырох чалавек. Гэта віла «фэмілі» з двума асобнымі пакоямі і санвузламі з прамым выхадам да акіяна. Гатэль вельмі высокага ўзроўню. Але, калі глядзець непасрэдна пад запыт (13 начэй на Новы год), вы пераканаецеся, што на многія гатэлі такі кошт», — расказаў дырэктар турагенцтва.

Тур атрымаўся настолькі дарагім па некалькіх прычынах. Па-першае, навагоднія святы — гэта пікавы сезон для турызму, што аўтаматычна павялічвае цэны на пражыванне. Па-другое, беларусы выбралі вілу з басейнам — гэта адна з самых дарагіх катэгорый нумароў на курорце.

Зрабіла тур толькі даражэйшым і сістэма «ўсё ўключана», якая прадугледжвае неабмежаванае харчаванне і напоі. Акрамя таго, істотна паўплывала на кошт і працягласць тура — 13 начэй.

«Усе дзівіліся, як мы знайшлі такія цэны». Дзясяткі беларусаў купілі танныя туры, але да мора не даехалі

«Два тыдні на Мальдывах даражэйшыя, чым паўтара месяца ў Аўстраліі». Беларускі расказалі пра свае экзатычныя падарожжы і выдаткі на іх

Стала вядома, колькі беларусаў адпачылі летась на Мальдывах

Як самастойна спланаваць авіяпадарожжа і не прагадаць? Беларусы падзяліліся лайфхакамі

Nashaniva.com