Грошы для дапамогі спеваку Памідораву сабралі за 180 хвілін

3500 еўра на дапамогу спеваку Аляксандру Памідораву, які перажывае цяпер не найлепшыя часы ў эміграцыі і зарабіў сабе хваробы на будоўлях, удалося сабраць усяго за 3 гадзіны, паведаміў кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.

18.10.2024 / 16:29

Аляксандр Памідораў. Фота: Iness Sienkewicz

«Моц нашай салідарнасці ў чарговы раз зачароўвае мяне», — адзначыў Андрэй Стрыжак.

Аляксандр Памідораў з'ехаў з Беларусі ў снежні 2021 года, а цяпер сур'ёзна захварэў — двухбаковы сярэдні атыт, праз што ён не чуе нармальна.

Музыка Аляксандр Памідораў захварэў — і просіць дапамогі

Беларускаму кубінцу Раберта Касануэва ўсё ж далі ДНЖ у Літве

Эвакуявалі разам з сям'ёй былога палітзняволенага Глеба Раманава

Nashaniva.com