Ілан Маск ахвяраваў 75 млн даляраў на кампанію Трампа

Амерыканскі мільярдэр, заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX перавёў на рахунак палітычнай арганізацыі America Pac, якая падтрымлівае выбарчую кампанію кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональда Трампа, 75 мільёнаў даляраў, піша Deutsche Welle. Гэта вынікае са справаздачы Федэральнай выбарчай камісіі ЗША.

16.10.2024 / 19:33

Ілан Маск на перадвыбарчым мітынгу Дональда Трампа. Фота: AP Photo/Alex Brandon

Большая частка гэтых сродкаў, 72 млн даляраў, былі пераведзеныя ў перыяд з ліпеня да верасня 2024 года, прычым у гэтыя тры месяцы Маск быў адзіным донарам America PAC.

Выданне The Washington Post называе гэтую арганізацыю «камітэтам палітычных дзеянняў, сфармаваным мільярдэрам Іланам Маскам для вядзення кампаніі ў падтрымку Дональда Трампа».

Агенцтва Reuters удакладняе, што America PAC канцэнтруе намаганні на мабілізацыі выбаршчыкаў у тых штатах, якія вагаюцца.

Таксама шчодра падтрымліваюць выбарчую кампанію Трампа і некаторыя іншыя амерыканскія бізнэсмены. Так, бізнэс-лэдзі Мірыям Адэльсан, якая стала спадкаеміцай гульнявога бізнэсу, уклала ў падтрымку Трампа 95 мільёнаў даляраў. Акрамя таго, каля 49 мільёнаў даляраў перадаў бізнэсмен Рычард Эліс Уілайн.

У Каліфорніі перад мітынгам Трампа затрымалі мужчыну з драбавіком і пісталетам

Легенда амерыканскага спорту парваў на кавалкі фатаграфію Дональда Трампа

«Трампа цікавіць толькі яго эга, яго грошы і яго статус». Барак Абама выступіў у падтрымку Камалы Харыс

Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа 

Nashaniva.com