Беларуская футбольная «маладзёжка» скончыла адборачны турнір да ЧЕ паразай ад Фарэрскіх астравоў
Сёння ў фарэрскай сталіцы Тарсхаўне ў апошнім паядынку кваліфікацыйнай групы G каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі саступіла футбалістам Фарэрскіх астравоў з лікам 0:1.
15.10.2024 / 22:16
У выніку беларусы занялі ў табліцы толькі пятае, перадапошняе месца, апярэдзіўшы толькі Андору. Першае месца заняла Партугалія з 27 баламі, другое — Харватыя з 22, трэцяе — Грэцыя з 17, чацвёртае — Фарэры з 10. У беларусаў у выніку 6 балаў, у андорцаў 3.
За ўвесь турнір у актыве беларускіх футбалістаў была ўсяго адна перамога над грэкамі (1:0), таксама тройчы яны згулялі ўнічыю — з Андорай (0:0 і 1:1) і Грэцыяй (1:1). Фарэрцам яны саступілі і ў першым крузе спаборніцтваў з вынікам 2:3. Акрамя таго, беларусы прайгралі яшчэ чатыры сустрэчы — Партугаліі (0:5 і 1:6) і Харватыі (0:2 і 0: 1).
Зорку сусветнага футбола падазраюць у згвалтаванні
Беларускі тэлеканал набыў правы на паказ матчаў пад эгідай УЕФА
Сербскі прэзідэнт падчас матча са Швейцарыяй разгарнуў аб'яднаны сцяг Сербіі і Расіі
У Мінску спынілі таварыскі футбольны матч з-за масавай бойкі паміж гульцамі