Яшчэ адзін значны бізнэсовец атрымаў 5 гадоў турмы за данаты салідарнасці

Сяргей Юнчыц меў бізнэс у медыцынскай сферы. Яго арыштавалі за ахвяраванні на грамадскія патрэбы.

15.10.2024 / 21:35

Сяргей Юнчыц. Фота з фэйсбука

Сяргею Юнчыцу 50 гадоў. Ён нарадзіўся ў невялікай вёсцы Падвосце Жыткавіцкага раёна.

Мужчына з 90-х займаўся бізнэсам. 

Пра дату яго затрымання нічога невядома, як і пра сутнасць абвінавачанняў.

Сяргея судзілі ў Мінскім абласным судзе. Яму закідалі тры артыкулы: «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) і «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2, страціў сілу ў маі 2021 года). Мы пакуль не ведаем, па якіх з іх яго прызналі вінаватым, але вядома, што ён атрымаў 5 гадоў зняволення.

Вяла працэс Алена Курганава. З 2023 года яна асудзіла па палітычных крымінальных справах не менш за 13 чалавек.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на nivanasha@proton.me. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па інфармацыі з участкаў, дзе падлік галасоў ішоў у прысутнасці незалежных назіральнікаў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па інфармацыі праваабаронцаў, за 2020—2024 гады было заведзена больш за 19 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх крымінальных справах праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Колішняму начальніку аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты і каментары ў Telegram

Айцішніка з Сянна будуць судзіць за данаты

57-гадовага віцебскага байкера будуць судзіць па палітычнай крыміналцы за данаты

Nashaniva.com