Зорку сусветнага футбола падазраюць у згвалтаванні

Стакгольмская паліцыя разглядае справу сусветна вядомага французскага футбаліста Кіліяна Мбапэ, якога абвінавацілі ў згвалтаванні жанчыны падчас прыезду ў Швецыю, піша мясцовая газета Expressen.

15.10.2024 / 16:32

Кіліян Мбапэ. Фота: AP Photo/Manu Fernandez

Паводле інфармацыі выдання, меркаванае злачынства адбылося ў гатэлі Bank. Паліцыя ўжо канфіскавала з месца здарэння вопратку і ніжнюю бялізну ў якасці доказаў, а таксама запісы з камер.

Паведамляецца, што якраз тут на мінулым тыдні спыняўся футбаліст — яго таксама заўважылі ў адным з рэстаранаў і ў начным клубе.

Заяву на нападніка мадрыдскага «Рэала» падала жанчына, якая 12 кастрычніка звярнулася ў бальніцу па медыцынскую дапамогу для ахвяр сексуалізаванага гвалту. Само меркаванае згвалтаванне адбылося 10 кастрычніка.

Шведскія выданні ўдакладняюць, што Мбапэ прысвоены статус «абгрунтавана падазраваны» — самы нізкі ўзровень падазрэнняў.

Сам спартсмен называе навіны фэйкавымі і звязаў з'яўленне паведамлення з пачаткам судовых слуханняў у спрэчцы са сваім былым клубам — французскім «Пары-сэн-Жэрмэн». 

Мбапэ: Мой Еўра праваліўся

Беларускі тэлеканал набыў правы на паказ матчаў пад эгідай УЕФА

БФФ прэзентавала новую форму нацыянальнай зборнай. Не абышлося без налёту сілавікоў

Nashaniva.com