У Чавусах паказалі, хто ўваходзіць у народнае апалчэнне ФОТАФАКТ
У Чавускім райвыканкаме 11 кастрычніка пад кіраўніцтвам вайсковага камісара Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў Максіма Валажаніна прайшоў сход, прысвечаны фарміраванню і функцыянаванню народнага апалчэння, паведаміла раённая газета «Іскра».
14.10.2024 / 22:04
З апублікаваных у газеце двух фота ўдзельнікаў мерапрыемства можна меркаваць, што прынамсі ў гэтым раёне для выканання задач «садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў у ажыццяўленні імі паўнамоцтваў пры забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў» неабходнай умовай з'яўляецца немалы жыццёвы досвед.
Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны
У Магілёве кіраўніцтву сілавікоў і губернатарам паказалі абарону аэрапорта горада ФОТЫ
У Рагачове пенсіянеры з аўтаматамі занялі паліклініку