Увялі ліцэнзіі на экспарт капусты, яблыкаў і цыбулі
У Беларусі на тры месяцы ўвялі ліцэнзаванне вывазу белакачаннай капусты, яблыкаў і рэпчатай цыбулі, паведамляе прэс-служба Савета міністраў. Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік урада Раман Галоўчанка.
10.10.2024 / 21:45
Цяпер вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны паходжання за межы Беларусі будзе рабіцца па разавых ліцэнзіях. Іх выдачай зоймецца Міністэрства антыманапольнага рэгуляванні і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Адзначаецца, што гэтае рашэнне прынята ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб'ёме.
Раней у Беларусі ліцэнзаванне экспарту цыбулі і яблыкаў дзейнічала да канца сакавіка 2024 года, а белакачаннай капусты — да мая 2022 года.
Дажынкі на балконах. Беларускі пахваліліся, якія ўраджаі сёлета сабралі на мініяцюрных гародзіках
Агароднік пад Мінскам вырасціў гарбуз вагой ажно ў 315 кілаграмаў. Але да рэкорда не дацягнуўся
Побач з Мінскам адкрыўся новы рынак. Ці ехаць туды замест Камароўкі і Табараў?