Расіяне білі ракетамі па Адэсе і трапілі ў судна пад сцягам Палау

7 кастрычніка расійскія войскі атакавалі балістычнымі ракетамі партовую інфраструктуру ў Адэсе і трапілі ракетай у цывільнае судна пад сцягам ціхаакіянскай астраўной дзяржавы Палау, піша «Украінская праўда». 

07.10.2024 / 23:22

Адэскі порт. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Yurii Stefanyak/Global Images Ukraine via Getty Images

«Вораг атакаваў Адэсу балістычнымі ракетамі. Мэтай агрэсара стала партовая інфраструктура. Балістычнай ракетай вораг трапіў у цывільнае судна пад сцягам Палау. Загінуў 60-гадовы ўкраінец, работнік прыватнай кампаніі, якая апрацоўвае грузы. Яшчэ пяцёра замежных грамадзян пацярпелі. Чацвёра з іх у стане сярэдняй ступені цяжкасці, адзін — лёгкай. Цяпер ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога», — паведаміў кіраўнік Адэскай вобласці Алег Кіпер.

Паводле даных Абласной дзяржаўнай адміністрацыі, за апошнія некалькі дзён гэта ўжо другая атака цывільнага судна ў партах Адэскай вобласці.

Пуцінскі «гандляр смерцю» вярнуўся ў бізнэс

Сікорскі: НАТА забараняе збіваць расійскія ракеты ў нашым паветры, хоць мы канстытуцыйна абавязаны

Што вядома пра гіганцкі дрон С-70 «Ахотнік», збіты над Канстанцінаўкай

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post

Nashaniva.com