Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ

Сёння ў Вільні стартавала першая сёлетняя частка традыцыйнага беларускага фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Сярод шматлікіх заяўленых кніжных прэзентацый была і прысвечаная выхаду кнігі Сяргея Календы «Стрыжэ і піша», якую разам з аўтарам вёў вядомы паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

05.10.2024 / 16:52

Скрыншот відэа з сацсетак

Падчас прэзентацыі Сяргей Календа, які па-за творчай дзейнасцю зарабляе сабе на жыццё цырульніцтвам, публічна прадэманстраваў сваё майстэрства, пастрыгшы Андрэя Хадановіча проста на сцэне. 

Выдадзеная кракаўскім выдавецтвам Hutenberg кніга «Стрыжэ і піша» — гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка. Пісьменнік некалькі гадоў запісваў цікавыя гісторыі, героем якіх быў ён сам, а таксама яго кліенты і кліенткі.

Традыцыйны фестываль «Прадмова» праходзіць сёлета ў чатырох еўрапейскіх гарадах — Вільні, Варшаве, Берліне і Познані. З віленскай часткі, якая праходзіць 5-6 кастрычніка, ён стартаваў. 

Фестываль у Вільні адбываецца на пляцоўцы тэатра Vilniaus klasika (Vytenio, 6). Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Расклад можна паглядзець на сайце фестывалю, большасць імпрэз транслююцца анлайн на Youtube-канале PRADMOVA.

Культавы філосаф Валянцін Акудовіч выдаў смелую кнігу

«Трэба жыць! Роспач атручвае». Вядомыя беларусы раяць, што нам рабіць

Перакладчыцкая майстэрня распачынае новы сезон

Nashaniva.com