Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі
Спявачка зрабіла ажно тры вяселлі ў розных краінах са сваім расійскім мужам.
05.10.2024 / 15:35
Скрыншот відэа з інстаграма Рыты Дакоты
Беларуская артыстка, якая цяпер спрабуе скарыць англамоўную аўдыторыю, у шлюбе ўжо другі раз. З расіянінам Фёдарам Белагаем (ён папулярны эксперт па медытацыі і мае 515 тысяч падпісчыкаў у інстаграме) Рыта Дакота зладзіла ажно тры вяселлі ў розных краінах.
Першае вяселле адбылося ў Маскве. Маладзёны ў спартыўных касцюмах проста распісаліся ў ЗАГСе. А потым арганізавалі свята для выхаванцаў дзіцячага дома ў Цверы. Пара аплаціла рамонт там, падарыла дзецям веласіпеды і зладзіла пікнік.
Праз некалькі месяцаў Дакота і Белагай павянчаліся ў Грузіі — цырымонія прайшла ў адной з найстарэйшых цэркваў Тбілісі. На свята запрасілі самых блізкіх людзей — усяго каля дзесяці сваякоў. Невядома, ці змагла там прысутнічаць маці нявесты, бо раней жанчыну затрымлівалі беларускія сілавікі за ўдзел у пратэсных акцыях і пагражалі крымінальнай справай.
Чым скончылася тая гісторыя, Дакота адмаўляецца распавядаць. Кажа, яе мама сама гэта зробіць, калі вырашыць некалі вярнуцца ў сацыяльныя сеткі.
Трэцяе вяселле зладзілі ўжо для сяброў на Балі — прыгожая цырымонія адбылася на беразе акіяну. Сукенку менавіта з гэтага свята Рыта Дакота прапаноўвае сваім падпісчыцам.
Спявачка запісала відэа, у якім нагадала, што ўжо аднойчы падарыла гэтую вясельную сукенку фанатцы. Тая дзяўчына шчасліва выйшла замуж у сукенцы любімай артысткі, але вырашыла ўсё ж вярнуць яе Дакоце — каб яшчэ ў кагосьці была такая магчымасць.
— Ці ёсць тут нявесты на Балі? Дару шчаслівую сукенку-талісман.
Ахвотных, зразумела, ужо шмат. Нехта з дзяўчат цікавіцца, ці можна ўзяць сукенку, каб намякнуць хлопцу на тое, што надышоў час падаць на адно калена і прапаноўваць руку і сэрца.
Не абышлося і без негатыву. Нехта спытаў: «Дзяўчаты, якія выходзяць замуж, навошта вам чужая сукенка?» Здаецца, спявачку пытанне крыху абурыла.
«Па-першае, не «чужое», а Дакоткіна. Па-другое, навошта плаціць за сукенку, калі артыстка, якая табе падабаецца, прапануе падарыць сваю?» — напісала Рыта Дакота.
Як Рыта Дакота хацела пабудаваць вілу на Балі, але не атрымалася
Певица Рита Дакота выпускает коллекцию дорогих купальников с «секси-пропорциями»
Спявачка Рыта Дакота трэці раз святкуе вяселле ў новай краіне
«А дзе ваша мама?» Рыта Дакота павянчалася ў Тбілісі