Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе цяпер будзе стаяць на тэрыторыі гуманітарных карпусоў Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта. Урачыстае адкрыццё помніка на новым месцы адбылося ў рамках II форуму «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс», які гэтымі днямі праходзіць у Калінінградзе, паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі. 

04.10.2024 / 22:47

Скульптура вышынёй 3,5 метра і вагой 2 тоны выкананая з бронзы і была адлітая ў майстэрні ў Смалявічах. Яе аўтар — прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў Анатоль Арцімовіч.

У 2004 годзе скульптуру Калінінградскай вобласці падарыла Калінінградскае зямляцтва беларусаў. Тады было вырашана паставіць помнік на пляцоўцы перад адміністрацыйным корпусам БФУ на вуліцы Аляксандра Неўскага ў Калінінградзе.

Падчас будаўніцтва новага кампуса БФУ адміністрацыя ўніверсітэта прыняла рашэнне аб пераносе помніка Скарыны да гістарычных карпусоў універсітэта, дзе навучаюцца студэнты гуманітарных спецыяльнасцяў.

Выступаючы на ўрачыстасці, былы дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ і рэктар Акадэміі кіравання пры Лукашэнку, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч адзначыў, што «ў саюзнай дзяржаве мы захоўваем памяць пра людзей, якія ўнеслі велізарны ўклад у развіццё нашых народаў».

У сталічнай школе зафарбавалі размалёўкі на нацыянальную тэматыку. Не стала Купалы, Скарыны і Гусоўскага

У Празе знайшлі невядомыя раней фрагменты Бібліі Скарыны

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню

Nashaniva.com