Былы кіраўнік СТБ Казакоў адрэагаваў на інтэрв'ю Лукшы

«Скажу толькі адну рэч — я лічыў чалавека сябрам».

04.10.2024 / 10:27

Дзмітрый Лукша (злева) і Кірыл Казакоў. Скрыны відэа: BelarusOneTV, TOK_talk / YouTube

На БТ намесніка генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны», а ў мінулым кіраўніка праграмы «Зона Х» і гендырэктара СТБ Кірыла Казакова спыталі, як ён ставіцца да інтэрв'ю ў ТОК, якое даў яго былы падначалены і палітвязень Дзмітрый Лукша.

«Скажу толькі адну рэч — я лічыў чалавека сябрам. Я яму давяраў. Давер публічна не каментуецца. А прабачаць — не прабачаць, гэта таксама мая гісторыя, якая застанецца са мною.

Магу толькі сказаць адну рэч. Мяне выхоўвалі інакш. Я не вельмі хачу размаўляць пра тых людзей, з якімі я, скажам так, дзяліў кавалак хлеба. Таму — Бог яму лёс (менавіта так — «лёс» — было сказана. — НН)».

Былы вядучы «Зоны Х» расказаў пра свой самы вялікі заробак: $6000 за месяц

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне

Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»

Nashaniva.com